Шаблён:Цяперашні абраны артыкул/2012-03

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Стакго́льм — сталіца і найбуйнейшы горад Швэцыі. Разьмешчаны на ўсходзе краіны, паміж возерам Мэлярэн і Балтыйскім морам. Гістарычна істотным аказалася геаграфічнае разьмяшчэньне гораду на 14 астравах паўднёва-ўсходняга ўзьбярэжжа Швэцыі.

Стакгольм зьяўляецца культурным, палітычным і эканамічным цэнтрам Швэцыі. Тут знаходзяцца галоўная рэзыдэнцыя швэдзкага караля, швэдзкага ўраду і парлямэнту. У горадзе пражывае каля 22% насельніцтва краіны. У 2008 годзе амэрыканскі часопіс Foreign Policy склаў сьпіс гарадоў, якія граюць найбольш значную ролю ў міжнародных інтэграцыйных стасунках, — «Global Cities Index» — у якім Стакгольм займаў 24-е месца ў сьвеце, 10-е ў Эўропе і першае ў Скандынавіі. Разьмешчаны на шэрагу астравоў, горад вядомы сваёй прыгажосьцю, выдатнаю архітэктураю і шматлікімі паркамі. Гэтыя і іншыя фактары далі падставу назваць Стакгольм «Паўночнаю Вэнэцыяй» і «Каралеваю Мэлярэну».
(артыкул цалкам…)