Чэцьверць
Возера
Чэцьверць
Чэцьверць |
Чэцьверць — возера ў Пастаўскім раёне Віцебскай вобласьці. Разьмешчанае ў 10 км на поўдзень ад Паставаў, за 1 км ад вёскі Падаляны. Належыць да групы Пастаўскіх азёр.
Знаходзіцца ў басэйне ракі Дзісна. Плошча возера складае 0,46 км². Найбольшая глыбіня возера — 7,7 м. Даўжыня Чэцьверці складае 0,95 км, найбольшая шырыня — 0,8 км. Даўжыня берагавой лініі — 4,05 км. Аб’ём вады ў возеры складае 1,19 м³, плошча вадазбору возера — 8,24 км².
Схілы катлавіны возера маюць вышыню 10—26 мэтраў. На ўсходзе і паўднёвым усходзе схілы парослыя лесам.
Берагі возера парослы водна-балотнай расьліннасьцю, на поўначы — хмызьняком.
Паўвыспай возера разьдзеленае на два плёсы. Заходні плёс — мелкаводны, усходні — глыбокаводны.
Да глыбіні 1—2 мэтры дно возера пяшчанае і пяшчана-глеістае, на большых глыбінях — глеістае.
На поўначы з возера выцякае ручай у возера Сьвіта.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1