Чэскі Крумлаў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Чэскі Крумлаў
чэск. Český Krumlov, Crumlaw
Чэскі Крумлаў
CZ Český Krumlov COA.svg Ceskykrumlovflag.svg
Герб Чэскага Крумлаву Сьцяг Чэскага Крумлаву
Першыя згадкі: 1253
Краіна: Чэхія
Край: Паўднёвачэскі
Раён: Чэскі Крумлаў
Кіраўнік: Далібор Царда
Плошча: 22,16 км²
Вышыня: 492 м н. у. м.
Насельніцтва (2007)
колькасьць: 14 056 чал.
шчыльнасьць: 634,3 чал./км²
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 381 01
Нумарны знак: C
Геаграфічныя каардынаты: 48°48′38″ пн. ш. 14°18′53″ у. д. / 48.81056° пн. ш. 14.31472° у. д. / 48.81056; 14.31472Каардынаты: 48°48′38″ пн. ш. 14°18′53″ у. д. / 48.81056° пн. ш. 14.31472° у. д. / 48.81056; 14.31472
Чэскі Крумлаў на мапе Чэхіі
Чэскі Крумлаў
Чэскі Крумлаў
Чэскі Крумлаў
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
www.ckrumlov.info

Чэ́скі Кру́млаў (па-чэску: Český Krumlov, па-нямецку: Krummau an der Moldau або Böhmisch Krummau) — места ў Паўднёвачэскім краі Чэхіі. Разьмешчаны на рацэ Вэлтаве. Старое места ў 1992 року занесенае ў сьпіс сусьветнай спадчыны ЮНЭСКО. У месьце разьмешчаны другі па велічыні замак у Чэхіі.

Частка назвы Чэскі дададзеная дзеля адрозьненьня ад места Мараўскі Крумлаў у Паўднёвай Маравіі.

Мінуўшчына[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Будаўніцтва гораду і замку пачалося ў другой палове XIII стагодзьдзя, каля броду праз Вэлтаву, празь які пралягаў важны гандлёвы шлях у Багемію. Места зьмяніла некалькі ўладальнікаў, у ліку якіх былі род Розэнбэргаў, імпэратары Рудольф II, Фэрдынанд II, род Эгенбэргаў і, нарэшце, Шварцэнбэргі, якія валодалі замкам да 1945 року.

Горад стаў часткай Аўстрыйскай імпэрыі ў 1806 і Аўстра-Вугоршчыны ў 1866 року. У 1910 у месьце пражывалі 8662 чалавекі, уключаючы 7367 немцаў і 1265 чэхаў. У 1918 чэскія войскі занялі места, якое заставалася часткай Чэхаславаччыны да 1938 року. У пэрыяд з 1938 па 1945 было анэксаванае нацысцкай Нямеччынай як частка Судэцкай вобласьці.

Пасьля Другой сусьветнай вайны нямецкамоўнае насельніцтва было выселена, і горад зноў стаў часткай Чэхаславаччыны. Падчас камуністычнага рэжыму Крумлаў здрахлеў і прыйшоў у заняпад, але пасьля Аксамітнай рэвалюцыі быў у большай ступені адноўлены і цяпер зьяўляецца адным з самых папулярных турыстычных цэнтраў у Чэхіі.

Турыстычная інфармацыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Замак Крумлава незвычайна вялікі для места падобнага памеру. У Чэхіі па сваіх памерах ён саступае толькі Праскаму Граду. За час існаваньня замак некалькі разоў перабудоўваўся.

Большасьць будынкаў была пабудаваная з XIV па XVII стагодзьдзі. Пераважныя архітэктурныя стылі — гатычны, рэнэсанс і барока. Царква сьв. Віта гатычнага стылю датаваная XV стагодзьдзем, з фрэскамі таго жа пэрыяду. У замку Крумлава таксама знаходзіцца тэатар, выкананы ў стылі барока, скончаны ў 1766 року, разам з арыгінальнымі мэханізмамі, стойкамі і дэкарацыямі. З-за свайго веку тэатар выкарыстоўваецца для выступаў толькі тры разы ў год.

За дзесяць кілямэтраў ад места знаходзіцца адзін з найстарэйшых кляштараў у Багеміі, Залатая Карона.

Панарама места
Панарама места

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Чэскі Крумлаўсховішча мультымэдыйных матэрыялаў