Чэрчыл (рака)
| Чэрчыл | |
Churchill River (Hudson Bay) | |
Рака Чэрчыл | |
| Агульныя зьвесткі | |
|---|---|
| Выток | возера Чэрчыл, возера Бівэр, рака Бівэр, возера Пітэр Понд, рака Сэнд |
| Вусьце | Гудзонаў заліў |
| Краіны басэйну | Канада |
| Вобласьці | Саскачэван[1] і Манітоба[2] |
| Даўжыня | 1609 км |
| Сярэднегадавы сьцёк | 1200 м³/с |
| Плошча басэйну | 281300 км² |
| Месцазнаходжаньне | |
| | |
| Мапа басэйну ракі Чэрчыл | |
Чэрчыл (па-ангельску: Churchill River) — зьяўляецца адной з асноўных рэк Канады. Працякае па тэрыторыі Албэрты, Саскачэвану й Манітобы. Яна бярэ свой пачатак ад азёр правінцыяў Албэрта й Саскачэвану. Рака была названа ў гонар Джона Чэрчыля, 1-га герцага Мальбара й губэрнатара кампаніі Гудзонаў заліў з 1685 па 1691 рок. На мове племені Кры назва ракі Missinipi, што азначае «вялікая вада».
Басэйн ракі знаходзіцца амаль цалкам на Канадзкім шчыце. Крыніцай для ракі служаць азёры паўночна-ўсходняй Албэрты, шэраг азёр Саскачэвану й Манітобы. Чэрчыл аддае 60% сваёй вады Нэлсану праз канал, дзеля павялічэньня аб’ёмаў выпрацоўкі электраэнэргіі на гідраэлектрастанцыях, што знаходзяцца на рацэ Нэлсан. Участак ракі даўжынёй 487 кілямэтраў намінаваны на ўключэньне ў Сьпіс ахоўных рэк Канады[3].
Даўжыня ракі складае 1609 км. Плошча басэйну 281 300 км². Асноўныя прытокі: Бівэр і Рэйндзір.
Віды рыб
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Чэрчыл зьяўляецца радзімай некалькіх відаў рыб, у тым ліку: судак жоўты, судак канадзкі, акунь жоўты, шчупак, стронга азёрная, мянтуз.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Чэрчыл (рака) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
| Гэта — накід артыкула па геаграфіі. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |