Усходні Бэрлін
Усходні Бэрлін — частка гораду Бэрліну, якая пасьля Другой сусьветнай вайны патрапіла ў савецкі сэктар акупацыі. У 1949 Усходні Бэрлін стаў сталіцай НДР і афіцыйна зваўся Бэрлін, сталіца НДР. На савецкіх мапах усходняя частка гораду называлася як Дэмакратычны Бэрлін у процівагу Заходняму Бэрліну. Заходнія Хаўрусьнікі ніколі не прызналі сувэрэнітэт Усходняй Нямеччыны ў горадзе і рэгулярна пратэставалі супраць знаходжаньня ў Бэрліне Нацыянальнай народнай арміі НДР.
У склад Усходняга Бэрліну ўваходзіла 11 акругаў:
- Мітэ (Mitte)
- Прэнцляўэр Бэрг (Prenzlauer Berg)
- Фрыдрыхсгайн (Friedrichshain)
- Панкоў (Pankow)
- Вайсэнзээ (Weissensee)
- Гоэншэнгаўзэн (Hohenschönhausen) (з 1985)
- Ліхтэнбэрг (Lichtenberg)
- Марцан (Marzahn)
- Гэлерсдорф (Hellersdorf)
- Трэптаў (Treptow)
- Кёпэнік (Köpenick)
Цэнтрам сталіцы НДР быў пляц Аляксандарпляц (у прастамоўі «Alex»), галоўнай вуліцай — Унтэр-дэн-Ліндэн (па-нямецку: Unter den Linden). На захадзе гэтая вуліца ўпіралася ў Брандэнбургскую браму, за якой пачынаўся Заходні Бэрлін, які аб’ядноўваў тры пакінутыя паваенныя зоны акупацыі — амэрыканскую, брытанскую і францускую.
Глядзіце таксама
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Гэта — накід артыкула пра Нямеччыну. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |