Вызьненскі сельсавет (Вызьненскі раён)
Выгляд
(Перанакіравана з «Чырвонаслабадзкі сельсавет (Чырвонаслабадзкі раён)»)
Вы́зьненскі сельсавет (афіцыйная назва — Чырвонаслабадзкі́ сельсавет[a]) — былая адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Вызьненскага раёну Слуцкай акругі. Адміністрацыйны цэнтар — мястэчка Вызна (Чырвоная Слабада).
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]20 жніўня 1924 году створаны ў складзе Вызьненскага раёну Слуцкай (з 9 чэрвеня 1927 году да 26 ліпеня 1930 году — Бабруйскай, з 21 чэрвеня 1935 году — Слуцкай) акругі. 15 ліпеня 1935 году сельсавет скасаваны ў сувязі з утварэньнем Вызьненскага местачковага савету.
Заўвагі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Састарэлая назва — Чырвонаслабо́дзкі сельсавет.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Гарады і вёскі Беларусі: энцыклапедыя. Т. 8. Мінская вобласць. Кн. 4 / рэдкал.: Т.У. Бялова (дырэктар) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2013. — 528 с.: іл. ISBN 978-985-11-0735-9. С. 288—290