Злодзін
Выгляд
(Перанакіравана з «Чырвонабярэжжа»)
Злодзін | |
Першыя згадкі: | 1650 |
Вобласьць: | Гомельская |
Раён: | Лельчыцкі |
Сельсавет: | Асмаленіцкі |
Вышыня: | 130 м н. у. м. |
Насельніцтва: | 448 (2000) |
Колькасьць двароў: | 168 |
Тэлефонны код: | +375 2356 |
Аўтамабільны код: | 3 |
Геаграфічныя каардынаты: | 51°52′43.8″ пн. ш. 28°26′42.8″ у. д. / 51.878833° пн. ш. 28.445222° у. д.Каардынаты: 51°52′43.8″ пн. ш. 28°26′42.8″ у. д. / 51.878833° пн. ш. 28.445222° у. д. |
Злодзін на мапе Беларусі Злодзін |
Зло́дзін (з 1964 году — Чырво́набярэ́жжа[1][2][3][4][5][6], Краснабярэ́жжа[7]) — вёска ў Лельчыцкім раёне Гомельскай вобласьці, на левым беразе ракі Убарць, на аўтамабільнай дарозе Лельчыцы — Мазыр (Р36), за 14 км на паўночны ўсход ад раённага цэнтру Лельчыцы, за 50 км ад чыгуначнай станцыі Ельск. Злодзін уваходзіць у склад Асмаленіцкага сельсавету, у складзе камунальнага сельскагаспадарчага прадпрыемства «Ударнае».
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вядомы з 1650 году.
У ліпені 1943 году нямецкія захопнікі загубілі 55 жыхароў.
У 1964 годзе Злодзін перайменаваны ў Чырвонабярэжжа.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- 1778 год — 27 двароў
- 1838 год — 86 жыхароў
- 1909 год — 44 двары, каля 300 жыхароў
- 1917 год — 72 двары, 388 жыхароў
- 1940 год — 96 двароў, 485 жыхароў
- 1998 год — 165 двароў, 435 жыхароў
- 2000 год — 168 двароў, 448 жыхароў
Інфраструктура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Лесапільня. Базавая школа, клюб, бібліятэка, дзіцячы сад, фэльчарска-акушэрскі пункт, аддзяленьне сувязі, сталовая, 2 крамы.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Атлас Рэспублікі Беларусь. Вучэбны дапаможнік для 9 класа агульнаадукацыйнай школы. Другое выданне. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, 2000. ISBN 985-6494-03-6 Старонка 44
- ^ Рэспубліка Беларусь. Маштаб 1:400 000. Карта складзена і падрыхтавана да друку Мінскай картаграфічнай фабрыкай Камітэта геадэзіі пры Савеце Міністраў Рэспублікі Беларусь у 1994 г., выпраўлена Дзяржаўным прадпрыемствам «Мінская друкарская фабрыка» Камітэта дзяржаўных знакаў пры Міністэрстве фінансаў Рэспублікі Беларусь у 1998 г. Дзяржаўны камітэт па зямельных рэсурсах, геадэзіі і картаграфіі Рэспублікі Беларусь, 1999
- ^ Атлас. Геаграфія Беларусі. Вучэбнае выданне. Дапаможнік для 10 класа агульнаадукацыйных устаноў. Атлас спраектаваны, складзены і падрыхтаваны да друку: РУП «Белкартаграфія», РУП «Мінская друкарская фабрыка», геаграфічным факультэтам Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Дзяржаўны камітэт па маёмасці Рэспублікі Беларусь, 2007. ISBN 978-985-508-012-2 Старонка 56
- ^ Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 2, кн. 2. Гомельская вобласць / С.В. Марцэлеў; рэдкал.: Г.П. Пашкоў (гал. рэд.) [і інш.]. — Менск: БелЭн, 2005. — 520 с.: іл. ISBN 985-11-0330-6. Старонка 39
- ^ Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн.: БелЭн, 1997. — Т. 4: Кадэты — Ляшчэня. — 432 с. — ISBN 985-11-0041-2 Старонка 346
- ^ Рэспубліка Беларусь: Вобласці і раёны: Энцыкл. давед. / Аўт.-склад. Л. В. Календа. — Мн.: БелЭн, 2004. — 568 с.: іл. ISBN 985-11-0301-2 Старонка 231
- ^ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Гомельская вобласць: нарматыўны даведнік / Н. А. Багамольнікава і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2006. — 382 с. ISBN 985-458-131-4. (pdf)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Лельчыцкага р-на. — Мн.: Паліграфафармленне, 2002. — 606 с.: іл. ISBN 985-6351-13-8.