Шымкент
| Шымкент па-казаску: Шымкент | |||
| Населены пункт | |||
| |||
| Краіна | |||
|---|---|---|---|
| Першыя згадкі | VI стагодзьдзе | ||
| Дата заснаваньня | XII стагодзьдзе | ||
| Кіраўніцтва і ўлада | |||
| Кіраўнік адміністрацыі | Q127018090?[1] | ||
| Геаграфія | |||
| Плошча |
| ||
| Вышыня НУМ | 506 ± 1 м | ||
| Часавы пас | UTC+6 і Азія/Алматы[d][2] | ||
| Насельніцтва | |||
| Колькасьць |
| ||
| Афіцыйная мова | казаская мова і расейская мова | ||
| Лічбавыя ідэнтыфікатары | |||
| Тэлефонны код | 7252 | ||
| Паштовы індэкс | 160000 | ||
| Нумарны знак | X / Y / 17 | ||
| Сайт | gov.kz/memleket/entities… | ||
| Шымкент на мапе Казахстану Шымкент | |||
Шымкент (па-казаску: Шымкент) — горад рэспубліканскага значэньня ў Казахстане, (да 19 чэрвеня 2018 году — адміністрацыйны цэнтар Паўднёва-Казахстанскай вобласьці). Горад уваходзіць у тройку найбуйнейшых гарадоў Казахстана й зьяўляецца адным з найбуйнейшых прамысловых і гандлёвых цэнтраў краіны. Насельніцтва 1 010 514 чалавек (на 2018 год).
Прэзыдэнт рэспублікі Нурсултан Назарбаеў адзначыў Шымкент як трэці паводле значнасьці горад у краіне[3]. Міжнародная асамблея сталіцаў і буйных гарадоў (МАГ) прызнала Шымкент «Лепшым горадам сярод краінаў СНД» у 2011 годзе[4].
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Паселішчы на тэрыторыі сучаснага Шымкента ўжо існавалі на мяжы XI—XII стагодзьдзяў. На працягу стагодзьдзяў Шымкент нярэдка падвяргаўся спусташальным нашэсьцям заваёўнікаў. У пачатку XIII стагодзьдзя праз Сайрамскую аазу прайшлі ў Мавэранагр войскі Чынгісхана, пасьля чаго ён стаў часткай уладаньняў нашчадкаў заваёўніка. У XIV стагодзьдзі ў выніку пасьпяховых ваенных дзеяньняў супраць ханаў Ак-Орды й Залатой Арды Тымур уключыў яго ў склад сваёй дзяржавы. У пачатку XVI стагодзьдзя Шымкент увайшоў у склад Казаскага ханства, затым на працягу XVII—XVIII стагодзьдзяў стаў аб’ектам нашэсьцяў джунгарскіх заваёўнікаў.
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Большую частку насельніцтва гораду складаюць казахі (65%), у той час як сярод нацыянальных меншасьцяў лідэрства маюць расейцы (15%) і узбэкі (14%).
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Шымкент зьяўляецца адным зь вядучых прамысловых і эканамічных цэнтраў Казахстана. У горадзе налічваецца 69 прамысловых прадпрыемстваў каляровай мэталюргіі, машынабудаваньня, хімічнай, нафтаперапрацоўчай і харчовай прамысловасьці.