Перайсьці да зьместу

Часовы Правінцыйны Ўрад Літвы і Беларусі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі — цэнтар падрыхтоўкі й кіраўніцтва паўстаньнем 1863—1864 гадоў на тэрыторыі Літвы. Створаны ў Вільні 1 лютага 1863 году на базе Літоўскага правінцыйнага камітэту, які абвясьціў сябе Часовым урадам на чале з Кастусём Каліноўскім. У сувязі з пачаткам паўстаньня ў Польшчы ўрад у кожную губэрню прызначыў паўстанцкага вайсковага камісара (начальніка) і ўзяў курс на разгортваньне паўстаньня з апорай на сялянства. «Белыя», незадаволеныя курсам Каліноўскага на аграрную рэвалюцыю, у канцы лютага 1863 году ўвайшлі ў змову з прадстаўніком Варшаўскага Цэнтральнага нацыянальнага камітэту пры Часовым урадзе Літвы й Беларусі Нестара Ляранса й зладзілі пераварот. Часовы ўрад, аслаблены арыштамі й ад’ездам яго сяброў на месцы, вымушаны быў 11 сакавіка 1863 году перадаць уладу Адздзелу кіраўніцтва правінцыямі Літвы.

  • Часовы правінцыяльны ўрад Літвы і Беларусі // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 6. Кн. 2: Усвея — Яшын; Дадатак / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 2003. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0276-8.