Мошна
Выгляд
Мошна лац. Mošna | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Шэркіна |
Вусьце | Чарніца |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Лёзьненскі раён і Віцебская вобласьць |
Даўжыня | 33 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 2,2 м³/с |
Плошча басэйну | 335 км² |
Нахіл воднай паверхні | 2,2 ‰ |
Мо́шна — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Чарніцы (басэйн Дзьвіны). Цячэ ў Лёзьненскім раёне Віцебскай вобласьці. Даўжыня 33 км. Плошча вадазбору 335 км². Выдатак вады ў вусьці 2,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 2,2‰.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]На рацэ
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца за 1,5 км на паўднёвы захад ад вёскі Шэркіна, вусьце каля вёскі Сутокаў. Цячэ ў межах Віцебскага ўзвышша.
Даліна скрынкападобная, зьвілістая, шырынёй 200—300 м, ніжэй за вёску Міхалінава на працягу 4 км пашыраецца да 1—1,5 км. Абалона паміж вёскай Міхалінавам і мястэчкам Лёзнам двухбаковая, шырыня рэчышча 4—6 м, у вусьцевай частцы 10—12 м[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 251.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 251.
- Природа Белоруссии: Попул. энцикл. / БелСЭ; Редкол.: И. П. Шамякин (гл.ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1986. — 599 с., 40 л. ил.
- Ресурсы поверхностных вод СССР. Описание рек и озёр и расчёты основных характеристик их режима. Т. 5. Белоруссия и Верхнее Поднепровье. Ч. 1—2. — Л., 1971