Цэнтральная Сэрбія
Цэнтральная Сэрбія (па-сэрбску: Централна Србија / Centralna Srbija) — назва часткі Рэспублікі Сэрбіі, разьмешчанай за межамі тэрыторыі аўтаномных краёў Ваяводзіна і Косава і Мятохіі. Цэнтральная Сэрбія не ўяўляе сабой асобную адміністрацыйна-тэрытарыяльную адзінку і не мае вызначэньня ні ў адным законе або падобным дакумэнце. Паняцьце «Цэнтральная Сэрбія» ўведзена выключна для адрозьненьня часткі Сэрбіі, разьмешчанай за межамі аўтаномных краёў. У Цэнтральнай Сэрбіі знаходзіцца 17 акругаў і сталіца краіны — Бялград, тэрыторыя якога разам з прыгарадамі таксама выдзелена ў асобную акругу.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Назва гэтай частцы Сэрбіі вызначана яго геаграфічным становішчам — у цэнтры краіны. На поўнач ад Цэнтральнай Сэрбіі знаходзіцца Ваяводзіна, а на поўдзень — Косава і Мятохія. На захадзе Цэнтральная Сэрбія мае выхад да дзяржаўнай граніцы з Чарнагорыяй і Босьніяй і Герцагавінай, і на ўсходзе з Румыніяй, Баўгарыяй і Паўночнай Македоніяй.
Згодна перапісу 2011 году, насельніцтва Цэнтральнай Сэрбіі складалася з 5 255 053 чалавек.
Адміністрацыйны падзел
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Бялград
- Борская акруга (Borski Okrug)
- Бранічэўская акруга (Braničevski Okrug)
- Заечарская акруга (Zaječarski Okrug)
- Златыборская акруга (Zlatiborski Okrug)
- Калубарская акруга (Kolubarski Okrug)
- Мачванская акруга (Mačvanski Okrug)
- Маравіцкая акруга (Moravički Okrug)
- Нішаўская акруга (Nišavski Okrug)
- Пчыньская акруга (Pčinjski Okrug)
- Пірацкая акруга (Pirotski Okrug)
- Падунайская акруга (Podunavski Okrug)
- Памораўская акруга (Pomoravski Okrug)
- Расынская акруга (Rasinski Okrug)
- Раская акруга (Raški Okrug)
- Шумадыйская акруга (Šumadijski Okrug)
- Топліцкая акруга (Toplički Okrug)
- Ябланіцкая акруга (Jablanički Okrug)