Перайсьці да зьместу

Цьвяроў

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Цьвяроў (па-ісьляндзку: Þverá, літаральна: прыток) — рака ў Ісьляндыі.

Рака бярэ свой пачатак з ракі Маркарфлёўт, дзе апошняя падзяляецца на два рукавы. Для перасьцярогі ад паводак ў месцы, дзе Цьвяроў адгаліноўваецца ад Маркарфлёўт пабудаваная дамба. Цьвяроў мае даўжыню каля 20 км.

Самы вялікі прыток (правы) — Усходняя Ранга (па-ісьляндзку: Eystri-Rangá). Праз 6 км пасьля ўпадзеньня Ўсходняй Рангі, Цьвяроў злучаецца з Заходняй Рангай (па-ісьляндзку: Ytri Rangá) і разам яны ўтвараюць раку пад назвай Гоўльсаў (па-ісьляндзку: Hólsá). Гоўльсаў праз 11 км упадае ў Атлянтычны акіян.