Цеплавы рух

Цеплавы рух — хаатычны рух мікрачасьцінак (малекулаў і атамаў), зь якіх складаюцца ўсе целы. Кінэтычная энэргія цеплавога руху расьце разам з павышэньнем тэмпэратуры. Часьцінкі газаў хаатычна рухаюцца па ўсяму аб'ёму газа, часьцяком саўдараючыся між сабой і з сьценкамі сасуда.
Часьцінкі вадкасьцяў вагаюцца каля сваіх палажэньняў раўнавагі, зрэдку пераскокваючы з аднаго такога палажэньня ў іншае. У цвёрдых целах цеплавы рух ёсьць павольным ваганьнем часьцінак каля сваіх палажэньняў раўнавагі.
Глядзіце таксама[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
- Цеплавы рух. Сучасная энцыкляпэдыя
![]() |
Гэта — накід артыкула па фізыцы. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |