Царква сьвятога Якуба (Капэнгаген)
| Храм | |
Царква сьвятога Якуба Sankt Jakobs Kirke | |
| Краіна | Данія |
| Месцазнаходжаньне | Капэнгаген |
| Адрас | Эстэбраядэ, 59 Эстэрбро |
| Каардынаты | 55°42′12,60″ пн. ш. 12°34′35″ у. д.HGЯO |
| Канфэсія | Царква Даніі |
| Эпархія | Капэнгагенская |
| Тып будынка | храм |
| Архітэктурны стыль | нэаготыка |
| Аўтар праекту | Людвіг Фэнгер |
| Дата заснаваньня | 1878 |
| Будаваньне | 1876—1878 гады |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
Царква сьвятога Якуба на мапе Даніі Царква сьвятога Якуба | |
Царква́ сьвято́га Яку́ба (па-дацку: Sankt Jakobs Kirke) — храм дацкай лютаранскай царквы ў Капэнгагене (Данія), першая царква ў раёне Эстэрбро. Збудаваная ў 1876—1878 у нэагатычным стылі паводле праекту архітэктара Людвіга Фэнгера.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Пасьля зносу бастыённых умацаваньняў вакол Капэнгагену места атрымала магчымасьць пашырацца, а ў 1856 року першым храмам, пабудаваным па-за межамі муроў, стала Царква сьвятога Яна ў раёне Нёрэбро. Ейны першы пастар, Рудальф Фрымат, распачаў кампанію па заснаваньні новых цэркваў у раёнах, што пачалі хутка расьці, і ў пэрыяд 1874—1880 рокаў спрычыніўся да закладаньня чатырох цэркваў. Другой зь іх і стала царква сьвятога Якуба, першая ў Эстэрбро.
Яна дагэтуль застаецца найвялікшай царквой раёну. Належыць да Лютаранскай царквы.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Царква — помнік нэагатычнага стылю з уплывам ангельскай архітэктуры. Збудаваная з чырвонае цэглы. На рэльефе перад цэнтральным уваходам адлюстраваны сьвяты Якуб са сваім сымбалем — марскім грабеньчыкам.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Царква сьвятога Якуба (Капэнгаген) — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў