Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Мікалая (Засімавічы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам Taravyvan Adijene (гутаркі | унёсак) у 00:27, 27 ліпеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Славутасьць
Царква сьвятога Мікалая
Краіна Беларусь
вёска Засімавічы
Каардынаты 52°33′37.6″ пн. ш. 24°21′50.2″ у. д. / 52.560444° пн. ш. 24.363944° у. д. / 52.560444; 24.363944Каардынаты: 52°33′37.6″ пн. ш. 24°21′50.2″ у. д. / 52.560444° пн. ш. 24.363944° у. д. / 52.560444; 24.363944
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Берасьцейская 
Архітэктурны стыль клясыцызм
Дата заснаваньня 1811
Апошні плябан ярэй Міхаіл Данілаў[1]
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейная
Царква сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква сьвятога Мікалая
Царква сьвятога Мікалая
Царква сьвятога Мікалая
Царква сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква́ сьвято́га Мікала́яправаслаўны храм у Засімавічах Пружанскага раёну, збудаваны ў 1811 року. Помнік архітэктуры клясыцызму.

Мінуўшчына

Пабудаваная ў 1811 року на сродкі мясцовага памешчыка Ельца з цэглы і бутавага камяня. Ля царквы знаходзілася драўляная званіца.

У Першую сусьветную вайну пашкоджаная пажарам, у 1916 адноўленая.

У 1924 року царква стала прыпісным прыходам пружанскага Сьвята-Аляксандра-Неўскага сабору. У 1925 праведзены капітальны рамонт царквы і званіцы, пастаўленая агароджа.

Пасьля прыходу Саветаў у траўні 1940 року разрабаваная, у траўні 1962 зачыненая і прыстасаваная пад склад хімічных угнаеньняў.

Пасьля развалу Саюзу дырэктар раённага Дому культуры Васіль Курачынскі, ураджэнец Засімавіцкага прыходу, выступіў з ініцыятывай аднаўленьня царквы. Матэрыялы для перабудовы царквы былі набытыя старавольскім і шанёўскім калгасамі, крыжы для купалоў вырабілі на Пружанскім масласырзаводзе. На ахвяраваньні прыхаджанаў было набытае ўнутранае начыньне, частка яго была перададзеная з пружанскага сабору. 24 лістапада 1994 храм быў асьвечаны, праведзеная першая літургія.

Да цяперашняга часу сьцены пад узьдзеяньнем аміячнай салетры выдзяляюць сырасьць і цьвіль.

Архітэктура

Царква — помнік архітэктуры клясыцызму.

Памеры царквы 17 х 8,4 м. Асноўны аб’ём прастакутны ў пляне, невялікім уступам пераходзіць у трохгранную апсіду. Дах двухскатны гонтавы з вальмамі над апсідай. Галоўны фасад завершаны трыкутным франтонам з вэртыкальнай шалёўкай.

Сьцены па версе аперазаныя прафіляваным карнізам. Да апсіды з паўднёвага боку прымыкае ромбападобная рызьніца.

У зальнай частцы царквы прастакутныя ваконныя праёмы, у апсідзе — аркавыя.

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ Пружанское благочиние (рас.) Официальный сайт Брестской епархии. Праверана 27 ліпеня 2012 г.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000608

Літаратура

  • А.Н. Кулагин. 1567. Николаевская церковь // Свод памятников истории и культуры Белоруссии. Брестская область / Редкол.: С. В. Марцелев (гл. ред.) и др. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 424 с. — 25 000 ас. — ISBN 5-85700-017-3
  • Ганна Хадаровіч. Пад аховай нябёсаў // Раённыя будні. — 4 студзеня 2012. — № 1 (9447).

Вонкавыя спасылкі