Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна (Гарадок)
| Помнік сакральнай архітэктуры | |
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
| |
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна
| |
| Краіна | Беларусь |
| Вёска | Гарадок |
| Каардынаты | 53°02′32″ пн. ш. 28°45′52″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | праваслаўе |
| Эпархія | Бабруйская і Быхаўская епархія |
| Статус | Дзяржаўны сьпіс гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь |
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна на мапе Беларусі Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна | |
Царква Сьвятых Казьмы і Дзям’яна — помнік архітэктуры XIX стагодзьдзя ў Гарадку (гістарычным Глуску Пагарэлым). Знаходзіцца на заходняй ускраіне колішняга мястэчка пад адрасам вуліца Садовая, 57. Дзее. Твор традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гістарычна-культурных каштоўнасьцяў Беларусі.
Утварае адзіны ансамбль з мураванамі агароджай і 2-слуповай брамай.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Новую драўляную царкву ў Гарадку збудавалі ў 1814 годзе. У 1866 годзе будынак рэканструявалі, прыбудавалі званіцу.
У 1970-я гады будынак царквы рамантаваўся.
Архітэктура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры з элемэнтамі стылю клясыцызму. У аснове працяглай падоўжна-восевай кампазыцыі — аднолькавыя паводле габарытаў бабінец і 5-гранная апсыда пад агульным 2-схільным дахам. Да асноўнага аб’ёма далучаюцца прытвор і прыдзелы. Сяродкрыжжа завяршаецца магутным 8-гранным сьветлавым барабанам пад самкнутым паўсфэрычным купалам. Такое ж пакрыцьцё над 8-гранным ярусам званіцы, надбудаванай на чацьверыку над прытворам. Фасады праразаюцца высокімі прастакутнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах. Галоўны ўваход вылучаецца 4-слуповым ганкам.
У глыбінна разьвітай унутранай прасторы пануе падкупальная прастора сяродкрыжжа, перакрытая 8-гранным шатром, абапёртым на ветразі і 8 слупоў. Інтэр’ер аздабляецца разьбой па дрэве[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007. С. 225.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Кулагін А. Праваслаўныя храмы Беларусі: Энцыкл. даведнік. — Менск: Беларуская Энцыкляпэдыя, 2007.— 653 с.: іл. ISBN 978-985-11-0389-4.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць код]| Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр 513Г000408 |