Царква Сьвятой Тройцы (Бэрат)
| Храм | |
Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце
Kisha e Shën Triadhës | |
Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце
| |
| Краіна | Альбанія |
| Месцазнаходжаньне | Бэрат |
| Каардынаты | 40°42′28,15″ пн. ш. 19°56′40,4″ з. д.HGЯO |
| Канфэсія | праваслаўе |
| Тып будынка | парафіяльны храм |
| Архітэктурны стыль | clausonage technique |
| Дата заснаваньня | XII стагодзьдзе |
| Будаваньне | ???—XV стагодзьдзе |
| Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце на мапе Альбаніі Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце | |
Царква Сьвятой Тройцы ў Бэраце (па-альбанску: Kisha e Shën Triadhës) — праваслаўная царква ў Бэраце, у Альбаніі. Знаходзіцца на ўзгорку Старога Гораду ў старым замку каля другога шэрагу гарадзкіх муроў.
У царкве захоўвалася каменная пліта з прозьвішчам Андроніка Палеалёга, вайсковага губэрнатара гораду і правінцыі Бэлградэ (цяпер Бэрат) у 1302—1326 гг, за панаваньнем бізантыйскага імпэратара Андроніка II Палеалёга. Лічыцца, што менавіта Андронік Палеалёг быў фундатарам сьвятыні.
Царква была збудаваная тэхнікай clausonage technique (каменьне, атачонае цэглаю) на пляне крыжа ўпісанага ў квадрат, тэхнікай, характэрнаю для бізантыйскіх касьцёлаў у паўднёвай Альбаніі ў XII-XV стст[1]. На сьценах царквы захаваліся фрагмэнты фрэсак ананімных творцаў з XIV ст[2].
Пасьля агалошаньня ў 1967 годзе Энвэрам Ходжам «Ідэалягічнай і культурнай рэвалюцыі» і абвяшчэньнем Альбаніі першай у сьвеце атэістычнай краінаю пачаліся рэпрэсіі адносна ўсіх рэлігійных аб’яднаньняў і цэркваў у Альбаніі. Рэлігійныя аб’екты дзяржава падпарадкавала сабе, некаторыя зь іх былі разбураныя. Як і большасьць сакральных аб’ектаў, царква Сьвятой Тройцы на працягу 30 год паціху зьнішчалася.
У 1948 годзе храм быў занесены ў сьпіс рэлігійных помнікаў культуры Альбаніі (Objekte fetare me statusin Monument Kulture)[3].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ^ Ministria Kultures: Kisha e Shën Triadhes(недаступная спасылка)
- ^ Cannundrums
- ^ REPUBLIKA E SHQIPËRISË KOMITETIT SHTETEROR PER KULTET