Перайсьці да зьместу

Царква Сьвятога Мікалая (Старыя Габы)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік гісторыі
Царква Сьвятога Мікалая
Мікалаеўская царква
Мікалаеўская царква
Краіна Беларусь
вёска Старыя Грабы
Каардынаты 54°52′49″ пн. ш. 27°16′28″ у. д. / 54.88028° пн. ш. 27.27444° у. д. / 54.88028; 27.27444Каардынаты: 54°52′49″ пн. ш. 27°16′28″ у. д. / 54.88028° пн. ш. 27.27444° у. д. / 54.88028; 27.27444
Канфэсія Беларускі экзархат
Эпархія Маладэчанская япархія[d] 
Будаваньне ???—1905 гады
Царква Сьвятога Мікалая на мапе Беларусі
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая
Царква Сьвятога Мікалая на Вікісховішчы

Царква Сьвятога Мікалая — праваслаўны храм у в. Старыя Габы Мядзельскага раёну Менскай вобласьці.

Разьмешчана ў цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1905 годзе з бутавага каменю і цэглы. Да 1990-х гадоў ня дзейнічала.

Вокны
Царква з боку апсіды

Помнік архітэктуры рэтраспектыўна-расейскага стылю. Храм традыцыйнай чатырохчасткавай падоўжна-восевай кампазыцыі: двух’ярусная (васьмярык на чацьверыку) шатровая званіца, прамавугольная трапэзная, кубападобны асноўны аб’ём, пяцігранная апсіда. Чатырохсхільны дах асноўнага аб’ёму завершаны маляўнічым 5-купальлем (цыбулепадобныя галоўкі на васьмігранных барабанах), якое ўзбагачаюць макаўкі званіцы і апсіды. Эстэтычны эфэкт дасягаецца і высакаякаснай муроўкай сьцен з цёсаных блёкаў вапняку, выкладкай імі арачнага парталу галоўнага ўваходц і вуглавых рустаў. Цаглянай муроўкай выкладзены прафіляваныя карнізы з гарадкамі і ліштвы арачных аконных праёмаў.

  • Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]