Царква Нараджэньня Божай Маці (Лыскаў)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Гэта састарэлая вэрсія гэтай старонкі, захаваная ўдзельнікам EmausBot (гутаркі | унёсак) у 19:37, 13 ліпеня 2012. Яна можа істотна адрозьнівацца ад цяперашняй вэрсіі.
Славутасьць
Царква Нараджэньня Божай Маці
Краіна Беларусь
вёска Лыскава
Каардынаты 52°51′13″ пн. ш. 24°36′55″ у. д. / 52.85361° пн. ш. 24.61528° у. д. / 52.85361; 24.61528Каардынаты: 52°51′13″ пн. ш. 24°36′55″ у. д. / 52.85361° пн. ш. 24.61528° у. д. / 52.85361; 24.61528
Канфэсія праваслаўе
Эпархія Берасьцейская 
Тып будынка царква
Архітэктурны стыль «закапанскі»
Аўтар праекту Станіслаў Пятроўскі
Дата заснаваньня 1933
Будаваньне 19301933 гады
Апошні плябан Аляксандар Багдановіч[1]
Статус ахоўваецца дзяржавай
Стан дзейная
Царква Нараджэньня Божай Маці на мапе Беларусі
Царква Нараджэньня Божай Маці
Царква Нараджэньня Божай Маці
Царква Нараджэньня Божай Маці
Царква Нараджэньня Божай Маці на Вікісховішчы

Царква́ Нараджэ́ньня Бо́жай Ма́ціправаслаўная царква ў Лыскаве Берасьцейскае япархіі, збудаваная ў 1933 року. Помнік народнага дойлідзтва ў «закапанскім» стылі.

Мінуўшчына

Царква Покрыва Найсьвяцейшае Багародзіцы, разабраная расейскімі ўладамі ў 18921893

Пад 1859 рокам згадваецца лыскаўская праваслаўная царква, збудаваная ў 1725 року. У 1892—1893 роках яна была разабраная з прычыны састарэласьці і адсутнасьці сродкаў для рамонту, а царкоўны рыштунак перанесены ў былы рыма-каталіцкі касьцёл, які ў 1880 року выгарэў пасьля ўдару маланкі. Гэты касьцёл быў адноўлены ў 80-я, аднак ужо як праваслаўная царква. 11 сьнежня 1886 року яна была асьвечаная ў імя нараджэньня Найсьвяцейшае Багародзіцы.

За часам Першай сусьветнай вайны немцы выкарыстоўвалі царкву сьпярша як шпіталь, а пасьля — як склад зерня. У 1921, за палякамі, царква была разабраная. Да 1933 року набажэнствы ладзіліся ў капліцы на могілках.

У 1925 у Лыскаў быў прызначаны новы праваслаўны сьвятар Пётар Радкевіч, які дабіўся ва ўладаў дазволу на пабудову новае царквы на старым месцы. Узьвядзеньне адбывалася ў 1930—1933 роках праваслаўнымі жыхарамі паводле праекту Станіслава Пятроўскага зь Беластоку. Пабудова каштавала 40 тысячаў злотых, стыль характарызуецца як «закапанскі»[2] або «бяшчадзкі»[3][4].

8 кастрычніка 1933 року царква была асьвечаная архіяпіскапам Гарадзенскім і Наваградзкім Алексіем (Грамадзкім). На цырымоніі прысутнічалі намесьнік ваўкавыскага старосты, уладальнік маёнтку Адамкова Быхавец, мясцовыя грамадзкія дзеячы. Іканастас быў узяты са старога каменнага храму, разабранага ў 1921 року за палякамі.

Архітэктура

Царква — помнік народнага драўлянага дойлідзтва, пабудаваная пад уплывам храмавай архітэктуры Закарпацьця і стылю мадэрн.

Даўжыня будынку — 21 мэтар, шырыня — 12 м, вышыня — 22 м. Царква пабудаваная з сасновага брусу.

Кампазыцыя крыжова-купальная. На захадзе да асноўнага кубападобнага аб’ёму прымыкае трохярусная званіца, на ўсходзе — простакутная апсіда з бакавымі рызьніцамі. Асноўны зруб накрыты чатырохскатным дахам, на якім васьмігранны сьветлавы барабан з купалам-цыбулінай, завершаным ліхтаром з макаўкай.

Пірамідальная чацьвярыковая званіца таксама завершаная купалам-цыбулінай. Асноўныя праёмы ромбападобныя ў барабане і стрэлападобныя ў асноўным аб’ёме.

Крыніцы і заўвагі

  1. ^ «Брестская епархия». Пружанское благочиние (рас.) Православие.By Праверана 12 ліпеня 2012 г.
  2. ^ Па паўднёвай Ваўкавышчыне Вандроўкі. ГА «Беларускае дабраахвотнае таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры» (2 красавіка 2011). Праверана 12 ліпеня 2012 г.
  3. ^ Witold Karpyza. Łysków // Ziemia Wołkowyska. — Lębork: 2005 Т. 2.
  4. ^ У дадзеным выпадку вядзецца пра невялічкія драўляныя цэрквы, пакрытыя драўлянымі цёсанымі пліткамі.
Аб’ект Дзяржаўнага сьпісу гісторыка-культурных каштоўнасьцяў Рэспублікі Беларусь, шыфр  113Г000623

Вонкавыя спасылкі