Царква Нараджэньня Божае Маці (Грэск)
| Бажніца | |
Царква Нараджэньня Божае Маці | |
| Краіна | Беларусь |
| Мястэчка | Грэск |
| Каардынаты | 53°10′08″ пн. ш. 27°29′31″ у. д.HGЯO |
| Дата заснаваньня | 1590 |
| Асноўныя даты: | |
Царква Нараджэньня Божае Маці на мапе Беларусі Царква Нараджэньня Божае Маці | |
Царква Нараджэньня Божае Маці — царква ў Грэску Слуцкага раёну Менскае вобласьці.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Грэская Царква Нараджэньня Божае Маці — царква ўпершыню згадваецца ў 1590 року. Пасьля Берасьцейскае уніі сталася грэка-каталіцкаю царквою.
Пасьля Другога падзелу Рэчы Паспалітай ў 1793 року і далучэньня Случчыны да Расейскае імпэрыі царква і ейная парафія былі пераведзеныя ў праваслаўе. Гэтак у 1795 року былі далучаныя да праваслаўе прыпісныя цэрквы ў вёсках Ануфровічах і Куліках, а ў 1800 року да праваслаўя далучылі самую Царкву Нараджэньня Божае Маці [1].
У 1848 року ў выніку пажару царква згарэла, пасьля чаго быў пабудаваны новы будынак яе.
У 1933 бальшавікі зруйнавалі царкву[2]. Сьвятар Уладзімер Ляляўскі, які працаваў у храме з 1917 року — арыштаваны й прысуджаны[3].
Сучаснасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 1998 року ў будынку колішняга кінатэатра адчыненая парафія Царквы Нараджэньня Маці Божае[4].
Абразы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У Царкве Нараджэньня Божае Маці ад 2002 року міраструменяць цудадзейны абраз Казанскае Маці Божае[5] й рэпрадукцыя абраза «Неспатольны Кубак»[6].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Грэка-каталіцкія цэрквы Слуцкага павету Менскае губэрні. Сайт Згуртаваньня Беларускае Шляхты.
- ↑ Чудотворная икона в Греске. Штандар Юнацтва. 6 студзеня 2010 року. (рас.)
- ↑ Ляляўскі (Лелявский) Уладзімір.(недаступная спасылка) / Леанід Маракоў. Рэпрэсаваныя праваслаўныя свяшчэнна- і царкоўнаслужыцелі Беларусі 1917—1967. Энцыклапедычны даведнік у 2-х тамах. Т. 2. Мн., 2007.
- ↑ Сымбаль апошняе надзеі Інфа-Кур’ер, 22 лістапада 2007 году. (рас.)
- ↑ Микашевичи-Туров-Греск. Свято-Елисаветинский монастырь в Минске. (рас.)
- ↑ Паломничество по маршруту Греск-Слуцк состоится 16 мая. Православный дайджест новостей. (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Мікіцінскі У. Дванаццаць дзён краязнаўчага вандравання: м. Грэск // Наш край. 1929. №1 (40). С. 38 – 42.