Міжпазванковая кіла
Міжпазванковая кіла — разрыў храстковага кольца вакол міжпазванковага дыска(en) ў выніку ссыханьня, што выклікае выпінаньне студзяністага ядра дыска ў сьпіннамазгавы канал у сувязі з празьмернай нагрузкай. Найчасьцей паражае паясьнічны аддзел хрыбетніка[1].
Папярэджаньне
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хваробу прадухіляе ўжыцьцё багатай на вапень і магн ежы (арэхі, бабы, гарох, капуста, малако, марская рыба, морапрадукты, насеньне сланечніка, хлеб з мукі грубага памолу і шпінат). Для сілкаваньня міжпазванковых дыскаў вітамінамі карысна ўжываць вінаград, гарбузы, грушы, клубніцы, маліну, салату, сачавіцу, соевы ёгурт, тапінамбур (земляная груша), лясныя арэхі і яблыкі. Варта ўстрымлівацца ад пераяданьня, паленьня, ужываньня вострых страваў і алькаголю. Таксама карысна ўводзіць у харчаваньне сухафрукты (курага, разынкі, урук і чарнасьліў), мёд, пятрушку, шчаўе і плады шыпшыны[1].
Чыньнікі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Узьнікненьню хваробы спрыяе астэахандроз і скрыўленьне хрыбетніка, празьмерная нагрузка на хрыбетнік, парушэньне абмену рэчываў, няўстойлівае харчаваньне, рыўковыя рухі, ушыб сьпіны, працяглае сядзеньне і пераахаладжэньне[1].
Праявы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Хвароба выяўляецца праз боль у паясьніцы і назе, што ўзмацняецца пры згінаньні, сядзеньні, натужваньні, кашлі і чханьні. Боль слабее пры ляжаньні на здаровым баку, сагнуўшы хворую нагу ў каленным і тазасьцегнавым суставах. Немач суправаджаецца слабасьцю і адчуваньнем здранцьвеньня ў назе, а таксама ацёкам на месцы запаленьня заціснутага нэрва[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б в г Вольга Кулінковіч. Дыскі рвуцца ад нагрузкі // Зьвязда : газэта. — 19 ліпеня 2011. — № 134 (26998). — С. 6. — ISSN 1990-763x.
Гэта — накід артыкула па мэдыцыне. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |