Прыдалоньне
Выгляд
Прыдалоньне (па-лацінску: Carpus) — аддзел верхняй канцавіны паміж косткамі локвіцы (прамянёвай і локцевай) і пясьцевымі косткамі (пясьцю), утвораны васьмю косткамі. Косьці прыдалоньня разьмешчаны ў два шэрагі; косткі дыстальнага шэрагу злучаюцца зь пясьцевымі косткамі, косьці праксымальнага — з прамянёвай косткай.
У адрозьненьне ад астатніх структур ручыцы (пясьці і пальцаў), прыдалоньне ня мае прамянёвай будовы.