Амар Сулейман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку

Амар Сулейман (нарадзўіся 2 ліпеня 1936 году, Кена) — віцэ-прэзыдэнт Эгіпту з 29 студзеня 2011 да 11 лютага 2011 году.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пачаў сваю кар’еру ў эгіпецкай арміі і ў свой час праходзіў навучаньне ў Вайсковай акадэміі імя Фрунзэ ў Маскве.

У 1993 Сулейман стаў шэфам эгіпецкай спэцслужбы і захаваў гэтую пасаду да прызначэньня віцэ-прэзыдэнтам.

29 студзеня 2011 пасьля пяці дзён вулічных пратэстаў супраць прэзыдэнта Мубарака той празначыў віцэ-прэзыдэнтам Амара Сулеймана.

Экспэрты лічаць, што Сулейман падзяляе погляды Мубарака на ключавыя пытаньні эгіпецкай палітыкі, у тым ліку на дачыненьні з Іранам, Ізраілем і ЗША ды на адносіны з ісламісцкім рухам «Братоў-мусульманаў»[1].

10 лютага 2011 году Мубарак перадаў яму частку сваіх паўнамоцтваў.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]