Перайсьці да зьместу

Хваставіцкі сельсавет

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Хва́ставіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёну Магілёўскай вобласьці. Цэнтар сельскага савету — вёска Хваставічы.

Утвораны 20 жніўня 1924 г. у Глускім раёне Бабруйскай акругі, з 20 лютага 1938 г. у складзе Глускага раёну Палескай вобласьці. З 20 верасьня [1944] г. у Глускім раёне Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 г. у Глускім раёне Менскай вобласьці, з 23 студзеня 1960 г. у Глускім раёне Магілёўскай вобласьці, з 25 сьнежня 1965 г. у Бабруйскім раёне Магілёўскай вобласьці.

З 30 ліпеня 1966 г. у Глускім раёне Магілёўскай вобласьці.

Уключае 17 населеных пунктаў, 836 двароў, 2006 жыхароў.

Хваставіцкі сельскі савет знаходзіцца на захадзе раёну.

Да 1964 году вёска Веснава мела назву Добчыцы.

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. Гальцы-Дагон. — Мн.: БелЭН, 1997. — 576 с.
  • Памяць: Гіст-дакум. хроніка Глускага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 640 с.
  • Магілёўскі мерыдыян: нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геараф. таварыства. Том Першы — Вып. Другі — УПКП «Маг. абл. узбуйн. друкарня». — 2001.