Перайсьці да зьместу

Бярозаўскі сельсавет (Глускі раён)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Бяро́заўскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Глускага раёну Магілёўскай вобласьці. Цэнтар сельсавету — вёска Бярозаўка.

Сельсавет знаходзіцца на паўднёвым усходзе раёну.

Насельніцтва — 1023. Уключае 9 населеных пунктаў. Колькасьць асабістых гаспадарак — 435, працаздольнага узросту — 371, дзяцей — 223, пэнсійнага ўзросту — 429.

Утвораны 20 жніўня 1924 г. у Глускім раёне Бабруйскай акругі, з 26 ліпеня 1930 г. у Глускім раёне, з 20 лютага 1938 г. у складзе Глускага раёну Палескай вобласьці. З 20 верасьня 1944 г. у Глускім раёне Бабруйскай вобласьці, з 8 студзеня 1954 г. у Глускім раёне Менскай вобласьці. З 23 студзеня 1960 г. у Глускім раёне Магілёўскай вобласьці. З 30 ліпеня 1966 г. у Глускім раёне Магілёўскай вобласьці.

  • Калгас імя М. Калініна
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5. Гальцы-Дагон. — Мн.: БелЭН, 1997. — 576 с.
  • Памяць: Гіст-дакум. хроніка Глускага р-на. — Мн.: БЕЛТА, 1999. — 640 с.
  • Магілёўскі мерыдыян: нататкі Магілёўскага аддзела Беларускага геараф. таварыства. Том Першы — Вып. Другі — УПКП «Маг. абл. узбуйн. друкарня». — 2001.