Перайсьці да зьместу

Барэліёз

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
(Перанакіравана з «Хвароба Лайма»)
Эрытэма пры барэліёзе

Барэліёз (хвароба Лайма[1]) — заражэньне бактэрыямі роду барэлія праз укуз кляшча. У Беларусі хваробу ўпершыню выявілі ў 1993 годзе[2]. У 2010 г. узбуджальнік хваробы выявілі на 92% земляў Беларусі[3].

Хвароба прадухіляецца праз нашэньне ў лесе кашулі з доўгімі і замацаванымі ў запясьці гумкай рукавамі, запраўленьне кашулі ў нагавіцы, канцы апошніх — у шкарпэткі і боты, закрыцьцё галавы і шыі хусткай, вакцынацыю.

Пры першай ступені хваробы заўважаюцца ліхаманка, галаўны боль, слабасьць, боль у цягліцах і суставах, тэмпэратура цела да +40 °С, эрытэма (перамяшчальнае кольцападобнае пачырваненьне). На другой ступені абмяжоўваецца рухомасьць. На трэцяй парушаецца сон[4].