Харэзмскі вілаят
Харэзмскі (Харазмскі) вілаят | |
Xorazm viloyati | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Узбэкістан |
Статус | вілаят |
Адміністрацыйны цэнтар | Ургенч |
Улучае | раёны |
Дата ўтварэньня | 15 студзеня 1938 |
Хакім | Пулат Бабажонаў |
Насельніцтва (2011) | 1 601 100 чал. |
Нацыянальны склад | узбэкі |
Канфэсійны склад | мусульмане |
Плошча | 6300 км² |
Вышыня па-над узр. м. · сярэдняя вышыня | 98 м |
Месцазнаходжаньне Харэзмскага вілаяту | |
| |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | +5 |
Код ISO 3166-2 | UZ-XO |
Код аўтам. нумароў | 90 |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
Харэ́змскі (Хара́змскі) вілая́т ці Харэ́змская (Хара́змская) вобласьць (па-ўзбэцку: Xorazm viloyati) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў заходняй частцы Ўзбэкістану.
Геаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Вілаят знаходзіцца на захадзе краіны. На поўначы мяжуе з рэспублікай Каракалпакстан, на паўднёвым усходзе — з Бухарскім вілаятам, на поўдні — з Туркмэністанам. Плошча адзінкі складае 6300 км².
Адміністрацыйнае ўладкаваньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У склад вілаяту ўваходзяць 11 адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак: 10 туманаў (раёнаў) і горад Ургенч.
Нумар на мапе | Назва | Назва ў арыгінале | Адміністрацыйны цэнтар |
---|---|---|---|
1 | Багацкі | Bogʻot tumani | Багат |
2 | Гурланскі | Gurlan tumani | Гурлан |
3 | Хонкінскі | Xonqa tumani | Хонка |
4 | Хазараспскі | Xazorasp tumani | Хазарасп |
5 | Хівінскі | Xiva tumani | Хіва |
6 | Кашкапірскі | Qoʻshkoʻpir tumani | Кашкапір |
7 | Шавоцкі | Shovot tumani | Шавот |
8 | Ургенцкі | Urganch tumani | Караўл |
9 | Янгіярыцкі | Yangiariq | Янгіярык |
10 | Янгібазорскі | Yangibozor tumani | Янгібазор |
11 | Ургенч (Урганч) | Urganch |
Дэмаграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Колькасьць насельніцтва складае 1 601 100 чалавек.
Транспарт[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Празь вілаят праходзіць чыгунка, якая злучае адміністрацыйны цэнтар горад Ургенч зь іншымі гарадамі Ўзбэкістану і Туркмэністану; аўтамабільныя магістралі злучаюць населеныя пункты вілаяту між сабою, населенымі пунктамі іншых вілаятаў Узбэкістану, таксама маюцца аўтамагістралі, што злучаюць населеныя пункты вілаяту з Туркмэністанам.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Харэзмскі вілаят — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў