Перайсьці да зьместу

Харальная сынагога (Слуцак)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Помнік сакральнай архітэктуры
Харальная сынагога
Харальная сынагога. М. Філіповіч, 1925 г.
Харальная сынагога. М. Філіповіч, 1925 г.
Краіна Беларусь
Места Слуцак
Каардынаты 53°01′48″ пн. ш. 27°32′46″ у. д. / 53.03° пн. ш. 27.54611° у. д. / 53.03; 27.54611Каардынаты: 53°01′48″ пн. ш. 27°32′46″ у. д. / 53.03° пн. ш. 27.54611° у. д. / 53.03; 27.54611
Дата заснаваньня 1880
Дата скасаваньня 1944
Харальная сынагога на мапе Беларусі
Харальная сынагога
Харальная сынагога
Харальная сынагога
Харальная сынагога на Вікісховішчы

Харальная сынагога[a] — помнік архітэктуры другой паловы XIX стагодзьдзя ў Слуцку. Знаходзілася ў цэнтры места, на рагу вуліцаў Віленскай і Садовай. Твор архітэктуры эклектыкі.

Сынагога. М. Філіповіч, 1924 г.

Мураваную Харальную сынагогу ў Слуцку збудавалі ў другой палове XIX ст.

У 1930-я гады савецкія ўлады зачынілі сынагогу і перарабілі яе будынак пад кінатэатар «Радзіма». За часамі Другой сусьветнай вайны ў 1944 годзе будынак зруйнавалі.

Помнік архітэктуры эклектыкі. Гэта быў прастакутны ў пляне аб’ём, накрыты 2-схільным дахам з прычолкам. Сьцены праразаліся выцягнутымі ўгору аркавымі аконнымі праёмамі. Вонкавым элемэнтам дэкору быў выразны малюнкам карнізны пас, у ламаную лінію якога ўлучаліся надваконныя сандрыкі. Уваход быў з боку Садовай вуліцы.

Унутраная прастора падзялялася на асноўную частку, вэстыбюль і разьмешчаныя сымэтрычна зь яго бакоў два дадатковыя памяшканьні[1].

  1. ^ таксама Галоўная сынагога
  1. ^ Ціткоўскі І. Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры. — Менск, 2015.
  • Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Слуцкага р-на і г. Слуцка: у 2-х кн. Кн. 1-я / уклад. В. С. Відлога; рэдкал.: Г. Кісялёў (гал. рэд.) і інш.; маст. Э. Жакевіч. — Мн.: БЕЛТА, 2000. — 462 с.: іл. ISBN 985-6302-27-7.
  • Ціткоўскі І. Слуцк. Гісторыя горада ў помніках архітэктуры. — Менск: Смэлтак, 2015. — 318 с. — ISBN 978-985-6998-71-6.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]