Фіялкавыя

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фіялкавыя
20130407Viola odorata1.jpg
Фіялка пахучая (Viola odorata) — тыповы від
Клясыфікацыя
Надцарства Эўкарыёты (Eukaryota)
Царства Расьліны (Plantae)
Аддзел Кветкавыя (Angiosperms)
Кляса Двухдольныя (Eudicots)
Атрад Мальпігіякветныя (Malpighiales)
Сямейства Фіялкавыя
Бінамінальная намэнклятура
Violaceae Batsch
ITIS 22023 ·

Фіялкавыя (Violaceae) — сямейства кветкавых расьлінаў, якое зьмяшчае каля 31 род і 980 відаў[1].

Апісаньне[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Прадстаўнікі гэтага сямейства — шматгадовыя або аднагадовыя травы, хмызьнякі, паўхмызьнякі, часам лазячыя, рэдка дробныя дрэвы. Лісьце сьпіральна разьмешчанае, рэдка супротыўнае або вэртыкальнае, простае, суцэльнае або зубчастае, рэдка расьсечанае; прылісткі прысутныя. Кветкі адзінкавыя або ў простым альбо складаным суквецьці; чашалісьцікаў 5; пялёсткаў 5; тычачак 5. Плод — каробачка, рэдка арэх ці ягада. Насеньне [1-](3-)6–75[2][3][4].

Арэал[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Распаўсюджаныя амаль ва ўсім сьвеце, але асабліва ў трапічных рэгіёнах[2][3][4].

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Christenhusz, M. J. M.; Byng, J. W. The number of known plants species in the world and its annual increase // Phytotaxa. — 2016. — Т. 261. — № 3. — С. 201–217. (анг.)
  2. ^ а б Stevens, P.F. Angiosperm Phylogeny Website Праверана 18.10.2020 г. (анг.)
  3. ^ а б Flora of China. efloras.org. Праверана 18.10.2020 г. (анг.)
  4. ^ а б Kew Science Plants of the World Online Праверана 18.10.2020 г. (анг.)