Перайсьці да зьместу

Фінальны турнір чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году (залатая манэта)

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Авэрс манэты
Рэвэрс манэты

Фінальны турнір чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году — залатая памятная манэта Нацыянальнага банку Ўкраіны наміналам 500 грыўняў, прысьвечаная фінальнаму турніру чэмпіянату Эўропы па футболе 2012 году. Манэта ўведзеная ў абарачэньне 16 сьнежня 2011 году. Яна належыць да сэрыі «Спорт».

Манэта зьяўляецца найкаштоўнейшай сярод усіх манэтаў, выпушчаных Нацыянальным банкам Украіны за час незалежнасьці Ўкраіны.

  • намінал: 500 грыўняў
  • вага манэты: 500 г
  • дыямэтар: 80 мм
  • якасьць: «пруф»
  • рабро: гладкае з паглыбленым надпісам
  • наклад: 500 асобнікаў

На авэрсе манэты разьмешчаныя: малы Дзяржаўны Герб Украіны, надпіс «Нацыянальны банк Украіны» (уверсе), у цэнтры на фоне карты Эўропы з надпісамі «Кіеў» і «Варшава» разьмешчаны афіцыйны лягатып «УЭФА ЭЎРА 2012™», выкананы з выкарыстаньнем каляровай эмалі, пад мапай намінал манэты — «500 грыўняў»; па коле манэты намаляваныя сілуэты архітэктурных помнікаў гарадоў, у якіх праходзілі матчы фінальнага турніру, футбалістаў, а таксама пазначаныя даты правядзеньня гульняў.

На рэвэрсе манэты адлюстраваная стылізаваная гульнявая кампазыцыя — на пярэднім пляне дынамічная постаць футбаліста зь мячом, на другім пляне — два футбаліста і сілуэт брамніка, разьмешчаныя надпісы «Фінальныя гульні» (уверсе зьлева) і «Чэмпіянат Эўропы па футболе 2012 г.» (унізе справа).

  • Мастакі: Уладзімер Таран, Аляксандар Харук, Сяргей Харук.
  • Скульптары: Анатоль Дзям’яненка, Уладзімер Дзям’яненка.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]