Філіп Адамавіч
| Філіп Адамавіч | ||
| Пазыцыя: | гульнёвы абаронца | |
| Рост: | 1,8 м | |
| Вага: | 75 кг | |
| Грамадзянства: | ||
| Нарадзіўся: | 15 сьнежня 1988[1] (37 гадоў) | |
| Клюбная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Клюб | КСУ Сыбіў[d] | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | |
| 2006—2008 | Ігакея | |
| 2008—2009 | Младаст[d] | |
| 2009 | Борац[d] | |
| 2009—2010 | Слабада[d] | |
| 2011 | Борац[d] | |
| 2011—2013 | Ігакея | |
| 2013—2014 | КСУ Плаешць[d] | |
| 2014—2015 | Мурэш[d] | |
| 2015—2017 | Клуж-Напока[d] | |
| 2017—2018 | Цмокі-Менск | |
| 2018—2019 | Ігакея | |
| 2021 | Обэргофэн[d] | |
| 2021—2022 | Руан-Мэтраполь[d] | |
| 2023—2024 | Альянс-Эльзас[d] | |
| 2024— | КСУ Сыбіў[d] | |
Філіп Адамавіч (па-басьнійску: Filip Adamović; нар. 15 сьнежня 1988 году, Бялград) — басьнійскі баскетбаліст румынскага клюбу КСУ Сыбіў. Амплюа — абаронца. У 2017 годзе пачаў выступаць за «Цмокі-Менск». Гуляе за нацыянальную зборную Босьніі і Герцагавіны.
Свой першы прафэсійны кантракт падпісаў з басьнійскім клюбам «Ігакея» ў 2006 годзе. Адразу абаронца разам з камандай выйграў Кубак Босьніі і Герцагавіны і прабіўся ў паўфінал чэмпіянату краіны. З 2008 па 2011 год Адамавіч зьмяніў некалькі клюбаў, выступаючы ў чэмпіянатах Сэрбіі і Босьніі, а перад сэзонам 2011—2012 гадоў вярнуўся ў «Ігакею», зь якім у 2013-м выйграў золата першынства Босьніі і Герцагавіны.
З 2013 году гуляў у чэмпіянаце Румыніі, дзе і выступаў да гэтага лета па чарзе за «Плаешць», «Мураш» і «Клуж». У кожным з сэзонаў Філіп браў удзел у Матчах зорак чэмпіянату Румыніі, а ў 2014 і 2017 гадах выйграваў мясцовае першынства[2].
Сэзон 2017—2018 гадоў гуляў за «Цмокі-Менск». Згуляў 17 матчаў Лігі ВТБ (8,5 пункту, 3,9 выніковыя перадачы ў сярэднім за 21,05 хвіліны) і 14 матчаў Кубку ФІБА (9,4 пункту і 3,6 дзейсных перадачы за 19,5 хвіліны)[3].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Чэмпіён Босьніі і Герцагавіны — 2007, 2013
- Чэмпіён Румыніі — 2014, 2017
- Чэмпіён Беларусі — 2018
- Уладальнік Кубку Румыніі — 2017
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 Filip Adamovic // FIBA database
- ↑ Філіп Адамавіч перайшоў у Цмокі-Мінск, Афіцыйны сайт Цмокі-Менск
- ↑ Легіянеры пакінулі клуб па заканчэнні тэрміну дзеяння кантракта, Афіцыйны сайт Цмокі-Менск