Перайсьці да зьместу

Фэлікс Гартман

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Фэлікс Гартман
па-нарвэску: Felix Hartmann
30 верасьня 1893(1893-09-30)8 сакавіка 1974(1974-03-08)[1] (80 гадоў)
Месца нараджэньня
Месца сьмерці
Прыналежнасьць Сьцяг Нямеччыны (1871-1918, 1933-1935) Нямецкая імпэрыя
Сьцяг Трэцяга райху Трэці райх
Род войскаў Войскі СС
Званьне штурмбанфюрэр
Бітвы/войны Першая сусьветная вайна
Нямецка-савецкая вайна
Другая сусьветная вайна
Узнагароды Жалезны крыж першае клясы

Фэ́лікс Га́ртман (па-нарвэску: Felix Hartmann; 30 верасьня 1893 — 6 ліпеня 1974) — нарвэскі афіцэр у СС падчас Другой сусьветнай вайны. Меў непасрэднае дачыненьне да вынішчэньня на Беларусі жыдоў і партызанаў[3].

Бацькі Гартмана былі немцамі, яго бацька быў генэральным консулам Нямеччыны ў Нарвэгіі[4]. Падчас Першай сусьветнай вайны Гартман ваяваў на Ўсходнім і Заходнім франтох, на нямецкім баку[5]. Атрымаў Жалезны крыж першае клясы[4].

Пасьля Першае сусьветнае вайны ўдзельнічаў у фармаваньні Нарвэскае фэдэрацыі вэтэранаў вайны. Гэта прывяло да стварэньня Міжнароднага задзіночаньня вэтэранаў, лідэрам якога пэўны пэрыяд быў Гартман[4].

Відкун Квісьлінг (у цэнтры) і Фэлікс Гартман (праваруч ад Квісьлінга)

Падчас Другой сусьветнай вайны ён дасягнуў званьня штурмбанфюрэра.


Гартман гэтаксама, верагодна, распрацаваў плян па адміністрацыі Нарвэгіі ў Беларусі.

Андрэй Катлярчук кажа пра Гартмана наступнае:

Гэта быў чалавек, які кіраваў усімі масавымі забойствамі, і рабіў Галакост у Беларусі, праводзіў антыпартызанскія акцыі. Гартман быў нарвэгам, але ўжо ў І сусьветную вайну ён змагаўся на нямецкім баку, стаў афіцэрам нямецкага войска. Потым ён застаўся ў Нямеччыне. Быў у вэтэранскіх арганізацыях Баварыі, дзе менавіта і нараджалася ідэя нацызму, пануючай белай расы. Прапанова выйшла ад яго. Ён лістуецца з нарвэгамі, з Гімлерам, і прапануе: а ці ня ўзяць нам пад свой кантроль Беларусь?

Пасьля вайны быў асуджаны падчас чысткі здраднікаў. Вёў бізнэс «Felix Hartmann A/S» да скону ў 1974 годзе.[5]

  1. ^ а б в Morgenbladet (нарв.) — 1974.
  2. ^ AftenpostenSchibsted Media, 1943. — ISSN 0804-3116; 0807-2027
  3. ^ Асбьерн Сварстад (26.09.2012). «У СС было некалькі нарвэскіх масавых забойцаў»
  4. ^ а б в «Фэліксу Гартману 75 гадоў» (PDF). Людзі і зямля. 09/21/1968.
  5. ^ а б «Фэлікс Гартман» (PDF). Людзі і зямля. 06.04.1974.

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]