Фрэнсын Рывэрз
| Фрэнсын Рывэрз | |
| Francine Rivers | |
| Асабістыя зьвесткі | |
|---|---|
| Нарадзілася | 12 траўня 1947[1] (78 гадоў) |
| Літаратурная дзейнасьць | |
| Род дзейнасьці | раманістка |
| Гады творчасьці | з 1976 |
| Жанр | любоўны раман, хрысьціянская проза |
| Мова | ангельская |
| http://www.francinerivers.com/ | |
Фрэ́нсын Са́ндра Ры́вэрз (па-ангельску: Francine Sandra Rivers; нар. 1947, ЗША) — хрысьціянская пісьменьніца ЗША. Аўтарка любоўных раманаў, найбольш вядомы зь якіх — «Любоў збаўленчая».
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Нарадзілася ў сям’і паліцыянта і мэдсястры. Скончыла Ўнівэрсытэт Нэвады ў Рына. Працавала журналісткай.
Публікавацца пачала з 1976 року, пішучы гістарычныя любоўныя раманы.
У 1986 року навярнулася ў хрысьціянства, занялася вывучэньнем Бібліі і вырашыла засяродзіцца на хрысьціянскай тэматыцы. Першым ейным раманам пасьля гэтага стала «Любоў збаўленчая», выдадзеная ў 1991 року. Твор пераносіць дзеяньне старазапаветнай кнігі Асіі на Дзікі Захад 1850-х рокаў і апавядае гісторыю прасталыткі на імя Анёл, якая ў выніку становіцца хрысьціянкай дзякуючы цярплівасьці і любові фэрмэра Майкла Асіі.
Наступныя раманы Рывэрз таксама маюць натхняльныя сюжэты, каб «ілюстраваць Хрыста і хрысьціянскі шлях». Паводле раману «Апошні паядальнік грахоў» у 2007 року быў зьняты аднайменны фільм.
Прэміі і ўзнагароды
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- Прэмія Крысьці
- Уведзеная ў залю славы Рамантычных пісьменьнікаў Амэрыкі
Сям’я
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Мае мужа Рыка Рывэрза, зь якім маюць трох дзяцей: Трэвара, Шэнан і Трэвіса. Жывуць у Каліфорніі.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- 1 2 encyclopedia.com (анг.) — HighBeam Research.