Фрыда Калё
Фрыда Калё | |
![]() Фрыда Калё (1932 год) | |
Імя пры нараджэньні | Magdalena Carmen Frida Kahlo y Calderón |
---|---|
Дата нараджэньня | 6 ліпеня 1907[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][14][15] |
Месца нараджэньня | Коякан, Мэксыка |
Дата сьмерці | 13 ліпеня 1954[1][2][3][4][5][6][7][8][9][10][11][12][13][15] (47 гадоў) |
Месца сьмерці | Коякан, Мэксыка |
Прычына сьмерці | бронхапнэўманія |
Месца пахаваньня | Каёакан |
Грамадзянства | Мэксыка[16] |
Занятак | жывапіс, малюнак |
Жанры | Рыціна, партрэтнае маляваньне[17] і аўтапартрэт[17] |
Плынь | сымбалізм, рэалізм |
Подпіс | ![]() |
Фрыда Калё́ (па-гішпанску: Frieda Kahlo; 6 ліпеня 1907 — 13 ліпеня 1954) — мэксыканская мастачка, жонка Дыега Рывэры.
Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фрыда Калё нарадзілася ў горадзе Коякан, недалёка ад Мэхіка. Бацька быў мастаком і фатографам, маці — хатняй гаспадыняй. Акрамя Фрыды ў сям’і было яшчэ пяць сясьцёр. Фрыда разьвівалася дзякуючы амаль выключна бацьку Гільерма, маці была вельмі рэлігійнай асобай і часта спрачалася з дачкой.
У дзяцінстве хварэла поліяміэлітам, з-за чаго ў яе на ўсё жыцьцё засталіся крыху дэфармаваныя ногі. Да канца жыцьця яна насіла доўгія юбкі, каб схаваць гэты недахоп.
У 18 гадоў, Калё трапіла ў сур’ёзную аварыю, якая паўплывала на ўсё яе жыцьцё. Пасьля аварыі яна некалькі месяцаў нерухома ляжала ў шпіталі і пачала маляваць. Фрыда адмовілася ад кар’еры ўрача і занялася маляваньнем.
У 1928 годзе яна стала сябрам Мэксыканскай Камуністычнай партыі.
Яе працы, часта шакуючыя, адлюстроўваюць боль і складанае жыцьцё жанчынаў. Значная частка партрэтаў, створаных Калё (55 з 143), зьяўляюцца аўтапартрэтамі, яны поўныя сымбалізмам, які часта базуецца на асаблівасьцях анатоміі. Ва ўсіх працах адчуваецца значны ўплыў мэксыканскай культуры, які прадстаўлены ў яркіх колерах, з даданьнем сумесі рэалізму і сымбалізму.
Яе працы хутка заінтарэсавалі мастака Дыега Рывэру. Ён стаў партнэрам і мужам Фрыды ў 1929 годзе (празь некаторы час яны разьвяліся, а потым зноў ажаніліся). У 1930 годзе ў Фрыды здарыўся выкідыш. У наступным годзе, яна пазнаёмілася з доктарам Леа Элаэсарам, які стаў яе сябрам. Стан здароўя Калё стаў пагаршацца. У 1932 годзе, яна, разам з мужам пераехала ў Дэтройт. У гэты час памерла яе маці, а ў самой Фрыды адбыўся чарговы выкідыш. Пад уплывам гэтых здарэньняў Калё малюе карціну для Шпіталю Генры Форда. Муж Фрыды, у гэты час меў раман зь яе сястрой.
У 1937 годзе, Фрыда Калё прымала ў сваім доме Ільва Троцкага з жонкай, зь якім ў Калё быў раман. У 1940 годзе Троцкі быў забіты. У 1938 годзе Калё мае сваю першую выставу ў Нью-Ёрку, якая прайшла вельмі пасьпяхова. У гэты час Фрыда мела блізкія адносіны з фатографам Нікаласам Мюрэем. Наступная выстава ў Парыжы прайшла таксама зь вялікім посьпехам, адну яе картыну нават набыў Люўр. Некаторы час Калё цікавілася сюррэалізмам, але хутка расчаравалася.
Бацька Фрыды памёр ад сардэчнага прыступу ў 1941 годзе. У 1950 годзе Калё мела сем апэрацыяў на пазваночніку, які яна пашкодзіла яшчэ ў маладосьці. Агулам яна правяла ў шпіталі дзевяць месяцаў. Пасьля гэтага Фрыда магла рухацца толькі з дапамогай інваліднага крэсла, яна прымала моцныя супрацьболевыя сродкі, што паўплывала на яе творчасьць.
Яе творчасьць, арыентаваная на жаночую тэматыку, стала сымбалем фэміністычнага руху ў апошнія гады ХХ стагодзьдзя.
Памёрла Фрыда Калё, хутчэй за ўсё, з-за самагубства, 13 ліпеня 1954 году. Яе прах зьмешчаны ў урну, знаходзіцца ў яе былым доме La Casa Azul (Блакітны дом) у Коякане. Сам дом цяпер зьяўляецца музэем.
Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У працах Фрыды Калё вельмі моцна ўплыў народнага мэксыканскага мастацтва, культуры дакалюмбавых цывілізацый Амэрыкі. Яе творчасьць насычаная знакамі і фэтышамі. Аднак у ім прыкметна і ўплыў эўрапейскага жывапісу — у раньніх працах выразна выявілася захопленасьць Фрыды, напрыклад, Батычэльлі. Адмыслоўцы лічаць, што 1940-я — гэта эпоха росквіту мастачкі, час яе самых цікавых і сьпелых працаў.
Выставы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У 2003 выстава працаў Фрыды Калё і яе фатаздымкаў прайшла ў Маскве. Карціна «Карані» выстаўлялася ў 2005 годзе ў лёнданскай галерэі «Tate», а пэрсанальная выстава Калё ў гэтым музэі стала адной з самых удалых у гісторыі галерэі — яе наведалі каля 370 тысяч чалавек.
Кошт карцінаў[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
У пачатку 2006 году аўтапартрэт Фрыды «Карані» («Raices») ацэнены экспэртамі Sotheby’s у 7 мільёнаў даляраў (першапачатковая адзнака на аўкцыёне — 4 млн фунтаў стэрлінгаў). Карціна была напісаная мастачкай алеем па аркушы мэталу ў 1943 годзе (пасьля паўторнага шлюбу з Дыега Рывэрам). Рэкордам кошту карцінаў Калё застаецца яшчэ адзін аўтапартрэт 1929 году, прададзены ў 2000 годзе за 4,9 млн даляраў (пры першапачатковай ацэнцы — 3—3,8 млн).
Дом-музэй[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Дом у Каёакане быў пабудаваны за тры гады да нараджэньня Фрыды на маленькім клачку зямлі. Тоўстыя сьцены вонкавага фасаду, плоскі дах, адзін жылы паверх, пляніроўка, пры якой пакоі заўсёды заставаліся прахалоднымі і ўсё адчыняліся ва ўнутраны двор, — амаль узор дому ў каланіяльным стылі. Ён стаяў усяго толькі ў некалькіх кварталах ад цэнтральнага гарадзкога пляца. Звонку хата на куце вуліцы Лёндрэс і вуліцы Альендэ выглядаў сапраўды гэтак жа, як і іншыя ў Каёакане, старым жылым раёне на паўднёвым захадзе прыгарада Мэхіка. На працягу 30 гадоў аблічча дому не зьмянялася. Але Дыега і Фрыда зрабілі яго такім, якім ведаем яго мы: дом у пераважным сінім колеры з прыбранымі высокімі вокнамі, упрыгожаны ў традыцыйным індзейскім стылі, хата поўны жарсьці.
Уваход у дом ахоўваюць два гіганцкіх Юды, іх постаці дваццаці футаў вышынёй, з папье-машэ, робяць жэсты, быццам запрашаючы адзін аднаго да гутаркі. Усярэдзіне палітраў і пэндзлі Фрыды ляжаць на працоўным стале так, быццам яна толькі што іх там пакінула. У ложка Дыега Рывэры ляжыць капялюш, яго працоўны халат і каштуюць велізарныя чаравікі. У вялікай кутняй спальні разьмешчаная шкляная вітрына. Над ёю напісана: «Тут 7 ліпеня 1910 году нарадзілася Фрыда Калё». Надпіс зьявілася праз чатыры гады пасьля сьмерці мастачкі, калі яе дом стаў музэем. Нажаль, надпіс недакладны. Як паказвае сьведчаньне аб нараджэньні Фрыды, нарадзілася яна 6 ліпеня 1907 году. Але абраўшы нешта значнейшае, чым нікчэмныя факты, яна вырашыла, што нарадзілася не ў 1907 годзе, а 1910, у год пачатку Мэксыканскай рэвалюцыі. Паколькі ў гады рэвалюцыйнага дзесяцігодзьдзя яна была дзіцем і жыла сярод хаосу і залітых крывёй вуліц Мэхіка, то вырашыла, што нарадзілася разам з гэтай рэвалюцыяй.
Ярка-блакітныя і чырвоныя сьцены панадворка ўпрыгожвае яшчэ адзін надпіс: «Фрыда і Дыега жылі ў гэтай хаце з 1924 па 1954 гады». Яна адлюстроўвае сэнтымэнтальнае, ідэальнае стаўленьне да шлюбу, што зноў расходзіцца з рэальнасьцю. Да паездкі Дыега і Фрыды ў ЗША, дзе яны правялі 4 гады (да 1934 году), у гэтым доме яны жылі нікчэмна мала. У 1934—1939 яны жылі ў двух хатах, пабудаваных адмыслова для іх у жылым раёне Сан-Ангэле. Затым рушылі ўсьлед доўгія пэрыяды, калі, аддаючы перавагу жыць незалежна ў студыі ў Сан-Ангэле, Дыега зусім ня жыў разам з Фрыдай, ня кажучы ўжо аб тым годзе, калі абодва Рывэра разьяжджаліся, разводзіліся і зноў пабіраліся шлюбам. Абодва надпісы падмалявалі рэчаіснасьць. Як і сам музэй, яны — частка легенды аб Фрыдзе.
Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Фрыда Калё — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў
- ^ а б CLARA — 2008.
- ^ а б RKDartists
- ^ а б Інтэрнэт-база зьвестак фантастыкі — 1995.
- ^ а б Discogs — 2000.
- ^ а б Benezit Dictionary of Artists — 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7
- ^ а б FemBio: Банк інформації про видатних жінок, Frauendatenbank
- ^ а б Архіў Мунцынгера — 1913.
- ^ а б Энцыкляпэдыя Бракгаўза
- ^ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ а б Grove Art Online, Grove Dictionary of Art Online / J. Turner — OUP, 1998.
- ^ а б https://rkd.nl/nl/explore/artists/record?query=frida+kahlo&start=0
- ^ а б GeneaStar
- ^ а б Roglo — 1997. — 8261991 экз.
- ^ Proleksis enciklopedija — 2009.
- ^ а б Brozović D., Ladan T. Hrvatska enciklopedija — Leksikografski zavod Miroslav Krleža, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
- ^ анляйнавая калекцыя Музэю сучаснага мастацтва