Франчэска Андрыёлі

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Франчэска Андрыёлі
Імя пры нараджэньні Francesco Andriolli
Дата нараджэньня 1794(1794)
Месца нараджэньня Брэнтаніка ля Равэрэта
Дата сьмерці 1861(1861)
Месца сьмерці Вільня
Альма-матэр Віленскі ўніверсітэт[d] і Імпэратарская акадэмія мастацтваў
Занятак скульптура, жывапіс

Франчэска Андрыёлі (па-польску: Franciszek Andriolli, па-летувіску: Pranciškus Andriolis; 1794, Брэнтаніка ля Равэрэта — травень 1861, Вільня) — мастак, жывапісец, скульптар італьянскага паходжаньня; бацька мастака-ілюстратара Міхала Эльвіра Андрыёлі.

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Служыў у арміі Напалеона, у чыне капітана ўдзельнічаў у паходзе на Расею (1812), трапіў у палон. Пасьля вызваленьня з палону ажаніўся на польцы і абгрунтаваўся ў Вільні. У 1827 прыняў расейскае падданства. У Віленскім унівэрсытэце атрымаў спэцыяльнасьць жывапісца і дэкаратара (1832), у Імпэратарскай Акадэміі мастацтваў ў Санкт-Пецярбурзе — спэцыяльнасьць настаўніка маляваньня (1839). Некаторы час выкладаў у Шаўлях у дваранскім вучылішчы.

Творчасьць[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У 1830-я гады рэстаўраваў скульптуры і фрэскі ў каталіцкім катэдральным саборы ў Вільні. Аўтар скульптурных твораў: «Укрыжаваньне» для францішканскага касьцёла Ўшэсьця Сьвятой Дзевы Марыі ў Вільні, 1841; таксама скульптурнага дэкору ў касьцёле Сьвятога Яна Хрысьціцеля ў Біржах.