Перайсьці да зьместу

Франк Анкерсьміт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Франк Анкерсьміт
па-нідэрляндзку: Frank Rudolf Ankersmit
Дата нараджэньня 1945[1][2][3][…]
Месца нараджэньня
Занятак філёзаф, гісторык, прафэсар унівэрсытэту, палітык
Навуковая сфэра гістарыяграфія і філязофія гісторыі[d]
Месца працы
Сябра ў Нідэрляндзкая каралеўская акадэмія навук[d], Эўрапейская акадэмія і Эўрапейская акадэмія[4]
Навуковы кіраўнік Jan Johann Albinn Mooij[d]
Узнагароды

Франклін Рудольф Анкерсьміт (нар. 1945) — прафэсар гістарыяграфіі і тэорыі гісторыі ўнівэрсытэту Гронінгену.

Займаецца дасьледаваньнем пытаньняў гістарыяграфіі, філязофіі гісторыі, мэтаду ў гісторыі, распрацоўвае канцэпцыі наратыву, мэтафары і рэпрэзэнтацыі.

Анкерсьміт з агромністым пазітывізмам характарызую трапалягічную тэорыю Ўайта. Нягледзячы на ўсе яе недахопы, ён мяркуе, што тэорыя тропаў змагла вывесьці філязофію гісторыі і гістарыяграфію на цалкам новы этап. І, зрэшты, разьвіцьцём філязофіі гісторыі на падмурку тэорыі тропаў і займаецца Анкерсьміт. Падобна пазьнейшым поглядам Ўайта, ён прапануе адасобіць гістарычнае дасьледваньне ад гістарычнага пісьма, што дазволіць адысьці ад крайнасьці літаратурнага ўспрыманьня гісторыі.

Далей Анкерсьміт распрацоўвае тэорыю наратыву, якая абапіраецца на вышэйзгаданую тэорыю тропаў. Наратыў для гісторыка ёсьць спроба вызначыць адносіны між мовай і рэчаіснасьцю. Ён ня можа быць ня ісьцінным ня йлжывым, бо гэта ёсьць сродак дэманстрацыі гістарычнай рэчаіснасьці. Праблема ў аднясеньні гісторыі да навукі якраз і палягае ў тым, што яна мае ў якасьці спосаба выражэньня некагнэтыўную форму наратыва.

Анкерсьміт прапануе лічыць наратыў асобным сродкам гістарычнага пазнаньня. У сучансай гістарыяграфіі існуе безьліч паняткаў і тэрмінаў, якія ня маюць месца ў рэчаіснасьці і не зьяўляюцца часткаю мовы (прыкладам «Халодная вайна»). Гэта зьява ёсьць адлюстраваньнем паглыбленьня разрыву між мовай і рэчаіснасьцю ў сучаснай філязофіі навукі. Фактычна мову наратыву можна паставіць у сыстэме гістарыяграфіі нароўні з мовай і рэчаіснасьцю, як спосаба рэалізацыі гістарычных ведаў і ўжо як інструмэнта гістарычных дасьледваеньняў.

Наратывізм — тэрмін, які прапануе Анкерсьміт для філязофіі мовы, якая аналізуе гістарычны тэкст цалкам. Разуменьне яго магчыма толькі пры ўмове прыманьня адрозьненьня між гістарычным дасьледваньнем і гістарычным пісьмом. А сувязь між абодвума рэалізуецца пры дапамозе тэорыі тропаў, прапанаванай Ўайтам.

  • Ankersmit FR, The Reality Effect in the Writing of History: The Dynamics of Historiographical Topology, *Amsterdam, Noord-Hollandsche, 1989
  • Ankersmit FR, Aesthetic Politics: Political Philosophy Beyond Fact and Value, *Stanford: Stanford University Press, 1996
  • Ankersmit FR, Historical Representation, Stanford: Stanford University Press, 2001
  • Ankersmit FR, Political Representation, Stanford: Stanford University Press, 2002

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Франк Анкерсьмітсховішча мультымэдыйных матэрыялаў