Гэйдэн Ўайт
Гэйдэн Ўайт | |
па-ангельску: Hayden White | |
Дата нараджэньня | 12 ліпеня 1928[1][2][3] |
---|---|
Месца нараджэньня |
|
Дата сьмерці | 5 сакавіка 2018[4][1][2] (89 гадоў) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | філёзаф, гісторык, пісьменьнік, прафэсар унівэрсытэту |
Навуковая сфэра | гісторыя і літаратурная крытыка[5] |
Месца працы | |
Сябра ў | Амэрыканская акадэмія мастацтваў і навук[d] |
Узнагароды | |
Гэ́йдэн Ўайт (па-ангельску: Hayden White; 12 ліпеня 1928 — 5 сакавіка 2018) — амэрыканскі гісторык гістарыяграфіі і культуры, прафэсар гісторыі сьвядомасьці ва ўнівэрсытэце Каліфорніі ў Санта-Крузе, прафэсар параўнаўчай літаратуры ў Стэнфардзкім унівэрсытэце. Найбольш вядомы праз сваю працу Metahistory: The Historical Imagination in Nineteenth-Century Europe (1973) (па-беларуску: «Мэтагісторыя: Гістарычнае ўяўленьне ў Эўропе XIX стагодзьдзя»).
Мэтагісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Тэорыя Гэйдэна Ўайта, выкладзеная ў «Мэтагісторыі», засяроджвае ўвагу выключна на дасьледваньні гістарычнага тэксту або наратыву ў цэлым. Зрэшты, «пераварот» Ўайта і палягае ў тым, што ён падняў лінгвістычныя дасьледваньні ў гісторыі на новую прыступку, узровень тэкста ў цэлым. Пры гэтым аўтар, як ні дзіўна, ня ставіць сваё мэтай вынаходжаньне спосабу праверкі ісьціннасьці тэкстаў: у ягонай тэорыі паўстае выключнае імкненьне сьцвердзіць раней не заўважанае пытаньне сутнасьці афармленьня думак ці дасьледаваньняў гісторыі самімі гісторыкамі ў тэкст. Пры гэтым працуюць як суб’ектыўныя фактары аўтарства, так і аб’ектыўныя рысы літаратурнай формы, якую набываюць гістарычныя наратывы. Гэйдэн Ўайт выбудоўвае своеасаблівую сістэму ці «структуралісцкую сетку», у якой існуюць усякага кшталту тэксты. Яна складаецца з чатырох тропаў, чатырох «спосабаў тлумачэньня», чатырох «спосабаў аргумэнтацыі» і чатырох спосабаў «ідэалягічнай імплікацыі». Сэнс у тым, што калі гісторык выбірае адзін з тропаў, гэта адразу ж прымушае выбраць пэўны спосаб тлумачэньня, аргумэнтацыі й ідэалягічнай стратэгіі. Ўайт не спрабуе нейкім чынам ацаніць выбар пэўным гісторыкам пэўнай канцэпцыі з пункту погляду іх аб’ектыўнасьці. Гэта ня ёсьць абвінавачваньне, бо аўтар канстатуе, што гісторыкі падсьвядома прыходзяць да выбару аднаго з тропаў. Расчараванасьць пэўнага кола гісторыкаў якраз і палягала ў тым, што Ўайт абсалютна абыякавы да праблемы рэпрэзэнтацыйнага посьпеху гістарычнага дасьледваньня.
Эвалюцыя поглядаў
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У сваім адказе на крытыку «Мэтагісторыі» Ўайт тлумачыць, што праца зьявілася пад моцным уплывам пануючага ў тагачаснай філязофіі структуралізму і канстатуе, што на сучасны момант ягоныя погляды зазналі пэўную эвалюцыю.
На ягонае меркаваньне, усялякае апісаньне зьмяшчае мэтамову, якая санкцыянуе імёны рэчаў, суадносіны між рэчамі і характарыстыкамі. Яна і санкцыянуе ўжываньне пэўнага вобразнага выказваньня ў якасьці літаральнага. Мэтамова, такім чынам, вырабляе правілы дыфэрэнцыяцыі для адрозьненьня фігуры мовы ад літаральнай сутнасьці рэчы. Аднак адрозьненьне ў тым, што неабходна зразумець літаральна, а што падаецца ў якасьці мэтафары канвэнцыянальнай (умоўнай), сыходзячы з мэтафарычнай прыроды самой мовы. Сама форма наратыву ёсьць прадукт афармленьня ў мэтафарычную абалонку мовы.
Ўайт пагаджаецца з памылковасьцю свайго першапачатковага імкненьня перасоўваньня гісторыі з кола навук у літаратуру. Цяпер ён не характарызуе гістарычны наратыў словам «прыдумка». Прадмет гістарычнага дыскурсу ёсьць рэальным, у той час як літаратурнага — цалкам уяўны. Але Ўайт прапануе пакінуць прыметнік літаратурны за гістарычным дыскурсам, спасылаючыся на выключную неабходнасьць гісторыкаў перадаваць зьмест сваіх дасьледаваньняў, «гістарычную рэчаіснасьць» у літаратурнай форме. Таму для тлумачэньня ці дасьледваньня дыскурса, скіраванага на апісаньне гістарычнай рэчаіснасьці, мусіць выкарыстоўвацца лінгвістычная тэорыя, найперш тэорыя пісьмовага дыскурсу.
Працы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- (1968) The Uses of History: Essays in Intellectual and Social History. Detroit: Wayne State University Press.
- (1973) The Greco-Roman Tradition. New York: Harper & Row.
- (1973) Metahistory: The Historical Imagination in Nineteenth-Century Europe. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
- (1978) Tropics of Discourse: Essays in Cultural Criticism. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
- (1982) Representing Kenneth Burke [Selected Papers from the English Institute, New Series, no. 6]. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
- (1987) The Content of the Form: Narrative Discourse and Historical Representation. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
- (1999) Figural Realism: Studies in the Mimesis Effect. Baltimore: The Johns Hopkins University Press.
- (2010) The Fiction of Narrative: Essays on History, Literature, and Theory, 1957—2007. Baltimore: The Johns Hopkins University Press. Ed. Robert Doran
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ а б Hayden White // Музэй Гугенгайма — 1937.
- ^ а б Hayden White // Энцыкляпэдыя Бракгаўза (ням.)
- ^ а б в https://news.ucsc.edu/2018/03/hayden-white-news-obit.html
- ^ http://roth.blogs.wesleyan.edu/2018/03/06/hayden-white-1928-2018/
- ^ Нацыянальная служба Чэскай рэспублікі