Фразынонэ
Фразынонэ | |
Краіна: | Італія |
Плошча: |
|
Вышыня: | 291 м н. у. м. |
Насельніцтва: |
|
Тэлефонны код: | 0775 |
Паштовы індэкс: | 03100 |
Нумарны знак: | FR |
Геаграфічныя каардынаты: | 41°38′0″ пн. ш. 13°21′0″ у. д. / 41.63333° пн. ш. 13.35° у. д.Каардынаты: 41°38′0″ пн. ш. 13°21′0″ у. д. / 41.63333° пн. ш. 13.35° у. д. |
Фразынонэ | |
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы |
Фразынонэ (па-італьянску: Frosinone) — горад у Італіі, які месьціцца ў рэгіёне Ляцыё, адміністрацыйны цэнтар аднайменнай правінцыі. Знаходзіцца за блізу 75 км на паўднёвы ўсход ад Рыму, недалёка ад аўтастрады A1, якая злучае Мілян і Нэапаль.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Першыя сьляды прысутнасьці чалавека у рэгіёне сучаснага Фразынонэ датуюцца ніжнім палеалітам, то бок каля 250 тысячаў гадоў таму. Самыя раньнія паселішчы ў гэтым месьце паўсталі блізу 4 тысячаў гадоў таму. Паселішча было заснаванае на тэрыторыі гернікаў вольскамі ў VI стагодзьдзі да н. э. пад назвай Фрусчына або Фрусна як стратэгічны фарпост перад непрыступнай крэпасьцю Алетрыюм. Рэгіён быў падпарадкаваны рымлянамі ў 386 годзе да н. э., а затым ператвораны імі ў муніцыпіюм з рымскім гарнізонам. Узяцьце Фразынонэ сталася важнай стратэгічнай перамогай рымлянаў, бо цяпер яны маглі лёгка кантраляваць усе транзытныя камэрцыйныя перавозкі паміж поўначу і поўднём паўвострава[3].
У 306 годзе да н. э. горад уваходзіў у Герніцкую лігу, якая супрацьстаяла Рыму. Зьведаўшы паразу і рабаваньне, места страціла значную частку сваіх тэрыторыяў на карысьць суседняга Фэрэнтына. Пазьней, падчас Другой Пунічнай вайны, ён быў спустошаны войскамі Ганібала, якому адмовілі ў здачы. Па зьнікненьні Заходняй Рымскай імпэрыі места некалькі разоў нішчыўся замежнымі захопнікамі. У раньнім Сярэднявеччы Фразынонэ быў сельскагаспадарчым цэнтрам Рымскага герцагства. У XVI стагодзьдзі быў спустошаны ляндскнэхтамі, а затым францускімі і флярэнтыйскімі войскамі. Новыя навала, гэтым разам гішпанскіх войскаў, адбылася ў 1556 годзе ў вайне супраць папы Паўла IV.
Фразынонэ няўхільна павялічвала сваё насельніцтва. Гэтак у сярэдзіне XVII стагодзьдзе тут налічвалася 2 тысяч жыхароў, а да момант аб’яднаньня Італіі ў месьце жыло ўжо 10 тысяч чалавек. Да далучэньня да каралеўства Італіі Фразынонэ ўваходзіла ў склад Папскай дзяржавы. Афіцыйна места была агалошанае часткай Італіі 17 верасьня 1870 году, за тры дні да ўзяцьця Рыму. У рэчаіснасьці сьвецкае папскае панаваньне над горадам ужо скончылася ўвечары 12 верасьня з уцёкамі апошняга апостальскага дэлегата, мансіньёра П’етра Лязаньні, калі італьянскія войскі яшчэ знаходзіліся ля Рыпі ў чаканьні маршу да Фразынонэ[4].
У 1871 годзе Дамэніка Д’яманці стаў першым мэрам гораду па аб’яднаньні Італіі. Ён актыўна займаўся мадэрнізацыяй і пашырэньнем гораду, які тады быў вядомы як адзін з самых адсталых у Італіі. Кіраўнік рупіўся рамонтам будынкаў, уладкаваньнем вуліцаў, пляцаў і асьвятленьнем гарадзкога цэнтру. У 1874 годзе быў пабудаваны шэраг будынкаў вышынёй больш за 300 мэтраў. Гэта комплекс атрымаў назву палац Бэрардзі. Ён быў прызначаны дзеля забесьпячэньня жыльлём дзяржаўных служачых і жаўнераў.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Superficie di Comuni Province e Regioni italiane al 9 ottobre 2011 — ISTAT.
- ^ https://demo.istat.it/?l=it
- ^ Mancini, Massimiliano (2013). «I Volsci e il loro territorio». Frosinone: Mancini Editore. — ISBN 978-8898121069.
- ^ Federico, Maurizio (2006). «Frosinone e i suoi pompieri». — С. 33.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Афіцыйны сайт. (італ.)