Флярыян Сатака
Выгляд
| Флярыян Сатака | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 25 кастрычніка 1990[1][2][3] (36 гадоў) | |
| Рост | 187 см | |
| Пазыцыя | нападнік | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Лянс | |
| Нумар | 7 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2012—2013 | Нарбона[d] | 22 (8) |
| 2013—2014 | Мартыг[d] | 26 (1) |
| 2014—2015 | Безье[d] | 14 (5) |
| 2015—2016 | Манпэлье | 1 (0) |
| 2016—2019 | Грэнобль | 95 (26) |
| 2019— | Лянс | 224 (39) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Флярыя́н Сатака́ (па-француску: Florian Sotoca; нар. 25 кастрычніка 1990 году) — францускі футбаліст, нападнік клюбу «Лянс».
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]У 2016 годзе Сатака далучыўся да «Грэноблю». 9 ліпеня 2019 году склаў працоўнае пагадненьне зь «Лянсам», які на той час спаборнічаў у Лізе 2[4]. 13 сьнежня 2021 году падоўжыў супрацу з клюбам, пакінуўшы свой подпіс пад новым кантрактам да чэрвеня 2024 году[5]. 7 жніўня 2022 году Сатака зьдзейсьніў хет-трык у пераможным матчы супраць «Брэсту», які скончыўся перамогай гульцоў зь Лянсу зь лікам 3:2. 24 студзеня 2023 году яшчэ раз падпісаў новае пагадненьне зь «Лянсам» да 2026 году[6].
Дасягненьні
[рэдагаваць | рэдагаваць код]«Лянс»:
- Уладальнік Кубка Францыі: 2026
- Уладальнік Супэркубка Францыі: 2026
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Florian Sotoca // Transfermarkt (мн.) — 2000.
- ↑ FLORIAN SOTOCA // Argentine Soccer Database (гішп.)
- ↑ Florian Sotoca // As (гішп.) — Madrid: PRISA, 1967. — ISSN 1888-6671
- ↑ «Présentation: Florian Sotoca». RC Lens.
- ↑ «Florian Sotoca Jusqu’en 2024!». RC Lens.
- ↑ «Florian Sotoca prolonge à Lens jusqu’en 2026». L’Équipe.