Нарбона

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Нарбона
франц. Narbonne
Нарбона
Blason ville fr Narbonne.svg Fr narbona.png
Герб Нарбоны Сьцяг Нарбоны


Краіна: Францыя
Рэгіён: Аксытанія
Дэпартамэнт: Од
Кіраўнік: Jacques Bascou[d]
Плошча: 172,96 км²[1]
Насельніцтва: 52 802 чал. (2013)
Часавы пас: UTC+1
летні час: UTC+2
Паштовы індэкс: 11100
Геаграфічныя каардынаты: 43°11′8″ пн. ш. 3°0′15″ у. д. / 43.18556° пн. ш. 3.00417° у. д. / 43.18556; 3.00417Каардынаты: 43°11′8″ пн. ш. 3°0′15″ у. д. / 43.18556° пн. ш. 3.00417° у. д. / 43.18556; 3.00417
Нарбона на мапе Францыі
Нарбона
Нарбона
Нарбона
Commons-logo.svg Галерэя здымкаў у Вікісховішчы
http://www.mairie-narbonne.fr/

Нарбона (па-француску: Narbonne, па-аксытанску: Narbona) — старажытны горад на поўдні Францыі, месьціцца ў дэпартамэнце Од у рэгіёне Аксытанія (да 1 студзеня 2016 году — у рэгіёне Лянгедок-Русыён). На 2013 год насельніцтва гораду складала 52 802 чалавекі.

Гісторыя[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарбона вырасла з паселішча Нарбо (лац. Narbo) — першай рымскай калёніі ў Галіі, заснаванай яшчэ ў 118 годзе да н. э. У той час горад стаяў на беразе Міжземнага мора і служыў важным марскім портам. У часы імпэрыі гэта быў таксама ваенны пункт і сталіца Паўднёвай, або Нарбонской Галіі. Пасьля бітвы пры Нарбоне ў 436 годзе тут запанавалі вэстготы. Адзін час Нарбона мела значэньне іхнага сталічнага граду. У 719—759 гадах Нарбона і навакольная вобласьць (Сэптыманія) валодалі сарацыны.

У Сярэднявеччы паўднёвая частка Нарбоны кіравалася графамі Тулюзы, а паўночная — мясцовымі эпіскапамі. Затым да XVI стагодзьдзя Нарбона складала самастойнае графства.

Славутасьці[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Сабор сьвятога Жуста, закладзены ў 1272 годзе, так і ня быў дабудаваны. Ён знакаміты незвычайна высокімі хорамі і ў цэлым варты ўзоры гатычных храмаў поўначы Францыі. Базыліка сьвятых Паўла і Сэргіюса — адзін зь першых на поўдні Францыі прыкладаў готыкі. Палац архіэпіскапаў быў перабудаваны ў XIX стагодзьдзі; ад ягонага сярэднявечнага папярэдніка захавалася некалькі магутных вежаў. У цяперашні час у палацы разьмешчаны краязнаўчы музэй.

Ураджэнцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ База зьвестак францускіх камунаў

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Нарбонасховішча мультымэдыйных матэрыялаў