Канапа
Выгляд

Кана́па — від мяккай мэблі, прызначаны для сядзеньня, ляжаньня. Ад фатэля адрозьніваецца тым, што на ім могуць сядзець некалькі чалавек. Разнавіднасьць канапы — канапа-ложак, канапа, якая трансфармуецца ў спальнае месца. Звычайна яна мае выгляд лавы зь мяккімі падлакотнікамі і часта абсталяваная спружынамі і падушкамі, зробленымі на замову. У дамах канапы звычайна ставяць у гасьцёўне, кабінэце або пакоі адпачынку. Часам іх можна знайсьці і ў нежылых памяшканьнях, як то гатэлі, вэстыбюлі камэрцыйных офісаў, залы чаканьня і бары.
Можа ўваходзіць у набор мэблі для адпачынку, у камплекце зь іншымі прадметамі, як то фатэлямі[1], пуфамі, атаманкамі і часопіснымі столікамі. Канапы таксама могуць адрозьнівацца паводле памераў, колераў і дызайну.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ Диван // Краткая энциклопедия домашнего хозяйства. — М.: Большая советская энциклопедия, 1959. — Т. 1. — С. 179. — 772 с.