Перайсьці да зьместу

Фалар

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Прыгатаваныя фалары

Фалар (па-партугальску: Folar) — від куліча, які выпякаюць у Партугаліі на Вялікдзень. У склад хлеба ўваходзіць вада, соль, яйкі, пшанічная мука. Форма й канкрэтны рэцэпт адрозьніваюцца ад вобласьці да вобласьці так, што дзесьці атрымліваецца салодкая выпечка, а дзесьці — салёная, але ў кожным рэцэпце прысутнічае варанае яйка са шкарлупінай.