Вуць
Вуць лац. Vuć | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Выток | каля в. Лук’янаўкі |
Вусьце | Сож |
Краіны басэйну | Беларусь |
Вобласьці | Гомельская вобласьць |
Даўжыня | 75 км |
Сярэднегадавы сьцёк | 1,5 м³/с |
Плошча басэйну | 433 км² |
Нахіл воднай паверхні | 0,6 ‰ |
Вуць — рака ў Беларусі, левы прыток Сажу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Добрускім і Гомельскім раёнах. Даўжыня 75 км. Плошча вадазбору 433 км². Выдатак вады ў вусьці 1,5 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6 ‰.
На рацэ стаяць мястэчка Церахоўка і гістарычнае мястэчка Насовічы.
Асноўныя прытокі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Агульныя зьвесткі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Пачынаецца за 1,7 км на паўночны захад ад вёскі Лук’янаўкі Добрускага раёну, вусьце каля вёскі Цярэшкавічаў Гомельскага раёну. Цячэ Гомельскім Палесьсем.
Даліна трапэцападобная, шырынёй 300—600 м, у вытоку 150 м. Абалона двухбаковая, месцамі перарывістая, шырынёй 200—300 м; у разводзьдзе затапляецца на глыбіню 0,4—0,8 м тэрмінам да 2 тыдняў. Ад вытоку рэчышча каналізаванае на 2 км, у сярэдняй плыні на 17,2 км. Шырыня ракі ў межань 10—18 м. Берагі да вёскі Вуці нізкія, забалочаныя, ніжэй пераважна стромкія і абрывістыя. Найвышэйшы ўзровень разводзьдзя ў канцы сакавіка, сярэдняя вышыня над межанным узроўнем 2,4 м. Замярзае ў канцы сьнежня, крыгалом у пачатку 2-й дэкады сакавіка[1].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Блакітная кніга Беларусі. Энцыкл. — Мн.: 1994. С. 107.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Блакітная кніга Беларусі: энцыкл / Рэдкал.: Н. А. Дзісько, М. М. Курловіч, Я. В. Малашэвіч і інш.; Маст. В. Г. Загародні. — Мн.: БелЭн, 1994. — 415 с. — ISBN 5-85700-133-1 С. 107.