Усэйн Болт

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Усэйн Болт (2008)

Усэйн Болт (па-ангельску: Usain Bolt; нарадзіўся 21 жніўня 1986 году, Ямайка) — спрынтэр зь Ямайкі, сяміразовы алімпійскі чэмпіён, які цяпер лічыцца найхутчэйшым у сьвеце чалавекам[1][2].

Дзейны ўладальнік сусьветных рэкордаў на 100 мэтраў — 9,58 сэк. (Бэрлін-2009), на 200 мэтраў — 19,30 сэк (Пэкін-2008) і ў 4×100 мэтраў — 37,10 сэк у складзе зборнай Ямайкі (Пэкін-2008). Першы чалавек у гісторыі, які ўсталяваў сусьветныя рэкорды на трох гэтых дыстанцыях на адной Алімпіядзе, выбег з 9,6 сэкунды на дыстанцыі 100 мэтраў, першы чалавек, што выйграў дыстанцыі 100 і 200 мэтраў на адной Алімпіядзе з часоў Карла Люіса, у якога гэта атрымалася ў 1984 годзе. Чэмпіён сьвету 2009 году на дыстанцыі 100 мэтраў і двухразовы срэбны прызэр чэмпіянату сьвету 2007 году (200 м і эстафэта 4×100 м).

Па выніках 2008 году быў прызнаны найлепшым лёгкаатлетам сьвету.

Кавалер ямайскага ордэна Добрай якасьці (2008).

Біяграфія[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Нарадзіўся ў вобласьці Трэлоні на Ямайцы, вучыўся ў Вышэйшай школе Ўільяма Ніба. У 15 гадоў выйграў залаты і два срэбныя мэдалі на чэмпіянаце сьвету па лёгкай атлетыцы сярод юніёраў 2002 году ў Кінгстане. Усэйн — анабаптыст. За імя і дасягненьні атрымаў мянушку «маланка» (па-ангельску: lightning bolt). Зьяўляецца заўзятарам футбольнага клюбу «Манчэстэр Юнайтэд».

Дасягненьні[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Год Спаборніцтва Горад Месца Падзея Час (з)
2002 Чэмпіянат сьвету сярод юніёраў Кінгстан, Ямайка 1 200 м 20,61
2002 Чэмпіянат сьвету сярод юніёраў Кінгстан, Ямайка 2 Эстафэта 4×100 м 39,15 NJR
2002 Чэмпіянат сьвету сярод юніёраў Кінгстан, Ямайка 2 Эстафэта 4х400 м 3:04,06 NJR
2003 Юнацкі чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы Шэрбрук, Канада 1 200 м 20,40
2005 Чэмпіянат Цэнтральнай Амэрыкі і Краін Карыбскага басэйна Насаў, Багамы 1 200 м
2007 Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2007 году Асака, Японія 2 200 м 19,91
2008 Гран-пры «Reebok» Нью-Ёрк, ЗША 1 100 м 9,72 (WR)
2008 XXIX Летнія Алімпійскія гульні Пэкін, Кітай 1 100 м 9,69 (WR)
2008 XXIX Летнія Алімпійскія гульні Пэкін, Кітай 1 200 м 19,30 (WR)
2008 XXIX Летнія Алімпійскія гульні Пэкін, Кітай 1 Эстафета 4×100 м 37,10 (WR)
2009 Чэмпіянат сьвету па лёгкай атлетыцы 2009 году Бэрлін, Нямеччына 1 100 м 9,58 (WR)

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Shelton, Gary Usain Bolt leaves no doubt he is the fastest person ever (анг.) St. Petersburg Times
  2. ^ Памылка выкліку Шаблён:Спасылка: Парамэтры url / спасылка і загаловак / title павінны прысутнічацьWeerawansa, Dinesh Daily News

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]