Усходняя Тракія

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Перайсьці да навігацыі Перайсьці да пошуку
Усходняя Тракія пазначана сінім колерам.

Усходняя Тра́кія (па-турэцку: Doğu Trakya, па-грэцку: Ανατολική Θράκη, па-баўгарску: Източна Тракия) — гістарычны рэгіён, які ўваходзіць у склад Турэччыны, і геаграфічна ёсьць часткай Паўднёва-Ўсходняй Эўропы. Таксама рэгіён вядомы як Турэцкая Тракія альбо Эўрапейская Турэччына. На долю рэгіёну прыпадае 3% плошчы сушы Турэччыны, але доля насельніцтва складае 14% усяго насельніцтва краіны[1]. Астатняя частка краіны знаходзіцца на Анаталійскім паўвостраве, які геаграфічна месьціцца ў Заходняй Азіі. Самым вялікім горадам рэгіёну зьяўляецца Стамбул, які месьціцца па берагах праліва Басфор, то бок паміж Эўропай і Азіяй.

Усходняя Тракія мае гістарычнае значэньне, бо знаходзіцца побач з буйным марскім гандлёвым калідорам і ўяўляе сабой рэшткі некалі велізарнага асманскага рэгіёну Румэлія. У цяперашні час гэта таксама мае пэўнае геастратэгічнае значэньне, паколькі марскі калідор, які ўключае ў сябе два вузкіх пралівы, забясьпечвае доступ да Міжземнага мора ад Чорнага мора для суднаў пяці краінаў, як то Расеі, Украіны, Румыніі, Баўгарыі і Грузіі.

Крыніцы[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

  1. ^ Zdanowski, Jerzy (2014). «Middle Eastern Societies in the 20th Century». Cambridge Scholars Publishing. — С. 11. — ISBN 978-1443869591.

Вонкавыя спасылкі[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Commons-logo.svg Усходняя Тракіясховішча мультымэдыйных матэрыялаў