Усечаная рыфма
Выгляд
Усе́чаная ры́фма — від недакладнай рыфмы, пры якой у канцы аднаго з рыфмаваных словаў ёсьць адзін-два гукі, не сугучныя другому слову (Белару́сь — зару́, слоў — сяло́, рант — іскра́ і г. д.). Часьцей за ўсё гэта нескладовыя ётаваныя галосныя й, ў:
- Падхвальваючы мой няхітры сьпеў,
- сябры гавораць — сто разоў ім дзякуй! —
- што быццам я сабаку ў рыфме зьеў,
- а я ж дасюль жую таго сабаку.
- (М. Лужанін)
Усечаная рыфма асабліва выразная, калі «ўсякаецца» які-небудзь зычны гук (або некалькі гукаў). Часам усечанай называюць рознанаціскную рыфму.
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Рагойша В. П. Паэтычны слоўнік. — 3-е выд., дапрац. і дапоўн. — Менск: Беларуская навука, 2004. — 576 с. — 2000 ас. — ISBN 985-08-0598-6
- Рагойша В. П. Тэорыя літаратуры ў тэрмінах. — Менск: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 384 с. — 1000 ас. — ISBN 985-11-0197-4
Гэта — накід артыкула па літаратуры. Вы можаце дапамагчы Вікіпэдыі, пашырыўшы яго. |