Уры Фінкель
- Вікіпэдыя мае артыкулы пра іншых асобаў з прозьвішчам Фінкель (неадназначнасьць).
Уры Фінкель | |
Дата нараджэньня | 8 кастрычніка 1896 |
---|---|
Месца нараджэньня | |
Дата сьмерці | 5 сьнежня 1957 (61 год) |
Месца сьмерці | |
Месца вучобы | |
Занятак | літаратуразнаўца, літаратурны крытык |
Месца працы | |
Сябра ў | Саюз беларускіх пісьменьнікаў |
У́ры Гі́ршавіч Фі́нкель (8 кастрычніка 1896, Ракаў, Менская губэрня, Расейская імпэрыя — 5 сьнежня 1957, Менск, Беларуская ССР) — беларускі жыдоўскі літаратурны крытык, літаратуразнаўца.
Жыцьцяпіс
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Нарадзіўся ў сям’і рэзьніка, атрымаў традыцыйную жыдоўскую адукацыю. Навучаўся ў Харкаўскай політэхнічнай вучэльні(d) (1915—1917), на эстэтыка-філязофскім факультэце Маскоўскага ўнівэрсытэту (1918—1919). У 1920 року ўступіў у РСЧА. Рэдагаваў першую гэбрайскую чырвонаармейскую газэту «Ды камунэ» (1920)[1].
Працаваў інструктарам у Наркамаце асьветы РСФСР. З 1921 року працаваў у выдавецкім аддзеле Наркамасьветы БССР, з 1922 — у рэдакцыях менскай штодзённай газэты «Вэкер», цэнтральнай менскай газэты «Акцябэр».
У 1926 экстэрнам здаў экзамэны на літаратурна-лінгвістычным аддзяленьні пэдагагічнага факультэту Менскага ўнівэрсытэту. Працаваў у Гэбрайскім сэктары Інбелкульту (пазьней — Акадэмія навук БССР), у 1931 року скончыў асьпірантуру. У 1930—1938 роках — выкладчык Менскага пэдагагічнага інстытуту.
Перад Вялікай Айчыннай вайной пасьпеў эвакуявацца з Ракава з жонкай, сынам і малодшай дачкой. Ягоны сын Шалом (1939—1941) памёр у Ташкенце; бацька Гірш, брат Ісак, сёстры Ліпка і Элька[2] і дзьве дачкі — Цыля і Авігаіл, якія засталіся, былі забітыя ў местачковым гета. У часе вайны Уры Фінкель друкаваўся ў газэце «Эйнікайт». У 1949—1953 роках жыў у Ракаве на вуліцы Чырвонаармейскай, выкладаў расейскую літаратуру ў мясцовай дзесяцігодцы. Апошнія гады пражыў у Менску.
Творчасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1917 року апублікаваў свой першы артыкул пад назвай «Рэвалюцыя і гэбрайская літаратура» на ідышы ў зборніку «Кунстрынг». Пісаў пераважна на ідышы. З 1918 року друкаваўся ў менскіх і харкаўскіх пэрыядычных выданьнях, у прыватнасьці ў 1918 року ў часопісе «Народная справа» вёў бібліяграфічны разьдзел. У 1927 року ў зборніку «Цайтшрыфт», выдадзеным у Менску, пабачыла сьвет ягоная праца «Сацыяле фігурн ін Голдфаднс вэрк» («Сацыяльныя вобразы ў творах Гольдфадэна»).
Друкаваў працы па гісторыі гэбрайскай літаратуры і тэатру, а таксама пра творчасьць беларускіх і расейскіх пісьменьнікаў, сярод якіх Якуб Колас, Янка Купала, Зьмітрок Бядуля, Мікалай Гогаль, Мікалай Чарнышэўскі, Мікалай Ляскоў, Вісарыён Бялінскі, Максім Горкі[3]. Пераклаў з маскальскай мовы на ідыш некалькі падручнікаў для сярэдняй школы[4]. Аўтар гісторыка-этнаграфічных нарысаў пра Паўла Шэйна, Мікалая Нікольскага й іншых. Шырокую вядомасьць атрымалі ягоныя манаграфіі пра Шолам-Алейхэма і Мэндэле Мойхер-Сфорыма, якія неаднаразова перавыдаваліся і былі перакладзеныя на беларускую і маскальскую мовы[4]. Наклад кнігі пра М. Гордана зьнішчаны ў 1941 року ў часе нацысцкай акупацыі.
Творы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- «Аўром Гольдфадэн. Матерыялн фар а біографіе» («Аўром Гольдфадэн. Матэрыялы да біяграфіі», Менск, 1926) (разам з Навумам Ойсьлендэрам)
- «Мэндэле Мойхер-Сфорым», Менск, 1937
- «Шолам-Алейхэм», Менск, 1938.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ МЫ ЗДЕСЬ / Публикации / Номер # 317 / Взлёт и падение мамэ-лошн. www.newswe.com. Праверана 2016-03-29 г.
- ^ {{{аўтар}}} 1996.
- ^ Финкель // Краткая литературная энциклопедия. Т. 7. — 1972 (текст). feb-web.ru. Праверана 2016-03-29 г.
- ^ а б Артыкул «Финкель Ури» у Электроннай габрэйскай энцыкляпэдыі (рас.)
Літаратура
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т.. — Мн.: 2003 Т. 16: Трыпалі — Хвіліна. — С. 406.
- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік; Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — 653 с.: іл. ISBN 5-340-00709-X.
- Уры Гіршавіч Фінкель // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: БелЭн, 1995. — Т. 6. Таталаў — Яфімаў. Дадатак. — С. 153. — 684с.;іл. с. — ISBN 985-11-0022-6
- «Памяць. Валожынскі раён» / Л. К. Лявонаў, В. І. Малішэўскі, А. Л. Петрашкевіч і інш. (рэдкал.), Я.Я. Янушкевіч (укладальнік). — Мн.: «Мастацкая літаратура», 1996. — 454 с. — ISBN 985-02-0387-0
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі. У 5 т. / Рэд. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5: Скамарохі — Яшчур. — С. 408. — 9500 ас.
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Расейская жыдоўская энцыкляпэдыя
- Артыкул «Финкель Ури» у Электроннай габрэйскай энцыкляпэдыі (рас.)
- Нарадзіліся 8 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў Ракаве
- Памерлі 5 сьнежня
- Памерлі ў 1957 годзе
- Памерлі ў Менску
- Выкладчыкі БДПУ імя Максіма Танка
- Выпускнікі філялягічнага факультэту БДУ
- Беларускія літаратурныя крытыкі
- Савецкія літаратурныя крытыкі
- Беларускія літаратуразнаўцы
- Савецкія літаратуразнаўцы
- Ідышамоўныя пісьменьнікі