Урад Казахстану
Урад Казахстану (па-казаску: Қазақстан Республикасының Үкіметі) — найвышэйшы орган выканаўчай улады Рэспублікі Казахстан.
Урад ажыцьцяўляе выканаўчую ўладу Рэспублікі Казахстан, узначальвае сыстэму выканаўчых органаў і ажыцьцяўляе кіраўніцтва іх дзейнасьцю[1]. Урад утвараецца прэзыдэнтам Рэспублікі Казахстан згодна з Канстытуцыяй.
Функцыі ўраду
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Урад Рэспублікі Казахстан ажыцьцяўляе наступныя функцыі:
- распрацоўвае асноўныя кірункі сацыяльна-эканамічнай палітыкі дзяржавы, яго абароназдольнасьці, бясьпекі, забесьпячэньня грамадзкага парадку і арганізуе іх ажыцьцяўленьне;
- распрацоўвае і прадстаўляе Парлямэнту рэспубліканскі бюджэт і справаздача пра яго выкананьне, забясьпечвае выкананьне бюджэту;
- уносіць у Мажыліс праекты законаў і забясьпечвае выкананьне законаў;
- арганізуе кіраваньне дзяржаўнай уласнасьцю;
- выпрацоўвае меры па правядзеньні вонкавай палітыкі Рэспублікі;
- кіруе дзейнасьцю міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, іншых цэнтральных і мясцовых выканаўчых органаў;
- касуе ці прыпыняе цалкам ці ў часткі дзеяньне актаў міністэрстваў, дзяржаўных камітэтаў, іншых цэнтральных і мясцовых выканаўчых органаў Рэспублікі;
- прызначае на пасаду і вызваляе ад пасады кіраўнікоў цэнтральных выканаўчых органаў, што не ўваходзяць у склад Ураду;
- прызначае на пяцігадовы тэрмін на пасаду чатырох чальцоў Падліковага камітэту па кантролю за выкананьнем рэспубліканскага бюджэту;
- выконвае іншыя функцыі, ускладзеныя на яго Канстытуцыяй, законамі і актамі прэзыдэнта.
Чальцы ўраду самастойныя ў прыняцьці рашэньняў у межах сваёй кампэтэнцыі і нясуць асабістую адказнасьць перад прэм’ер-міністрам за працу падначаленых ім дзяржаўных органаў.
Чалец ураду Рэспублікі Казахстан ня мае права:
- быць дэпутатамі прадстаўнічага органу;
- займаць іншыя аплачваемыя пасады, апроч выкладчыцкай, навуковай ці іншай творчай дзейнасьці;
- ажыцьцяўляць прадпрымальніцкую дзейнасьць;
- уваходзіць у склад кіраўнічага органу ці назіральнай рады камэрцыйнай арганізацыі.
Урад Рэспублікі Казахстан ва ўсёй сваёй дзейнасьці адказны перад прэзыдэнтам рэспублікі згодна з канстытуцыяй і іншым законам.
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Урад Казахстану — сховішча мультымэдыйных матэрыялаў