Уладзіслаў Шубовіч
| Уладзіслаў Шубовіч | ||
| Пэрсанальная інфармацыя | ||
|---|---|---|
| Нарадзіўся | 3 траўня 2000[1] (26 гадоў) | |
| Рост | 185 см | |
| Вага | 71 кг[3] | |
| Пазыцыя | абаронца | |
| Клюбная інфармацыя | ||
| Клюб | Ніва Доўбізна | |
| Нумар | 77 | |
| Клюбы | ||
| Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
| 2018—2022 | Рух Берасьце | 25 (1) |
| 2020 | → Мікашэвічы | 19 (1) |
| 2021 | → Крумкачы | 20 (0) |
| 2022 | → Смаргонь | 3 (0) |
| 2022—2024 | Смаргонь | 42 (2) |
| 2025— | Ніва Доўбізна | 28 (3) |
|
¹ Колькасьць гульняў і галоў за прафэсійны клюб лічыцца толькі | ||
Уладзісла́ў Вадзі́мавіч Шубо́віч (нар. 3 траўня 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца «Нівы» з Доўбізны.
Кар’ера
[рэдагаваць | рэдагаваць код]Выхаванец берасьцейскага «Дынама», з 2017 году пачаў выступаць за клюбны дубль. У ліпені 2018 году перайшоў у берасьцейскі «Рух», дзе спачатку гуляў у аснове, але пазьней стаў часьцей выходзіць на замену або заставацца на лаве запасных.
У пачатку 2021 году рыхтаваўся да новага сэзону зь берасьцейскай камандай, якая далучылася да розыгрышу найвышэйшай лігі, а ў красавіку далучыўся да мікашэвіцкага «Граніта»[4], дзе стаў трывалым гульцом асноўнага складу. У студзені 2021 году павярнуўся ў «Рух»[5] і пачынаў падрыхтоўку да новага сэзону зь берасьцейскай камандай, а ў сакавіку 2021 году быў аддадзены ў арэнду менскім «Крумкачы»[6]. У складзе сталічнай каманды чаргаваў выхады ў пачатковым складзе і на замену іншым. У сьнежні 2021 году павярнуўся з арэнды ў «Рух»[7].
У пачатку 2022 году праходзіў прагляд у «Іслачы», але беспасьпяхова, і ў сакавіку стаў футбалістам «Смаргоні»[8]. У пачатку 2024 году выправіўся на прагляд у берасьцейскае «Дынама», але ў лютым вярнуўся ў «Смаргонь» ды склаў новую працоўную дамову з клюбам[9]. У жніўні 2024 году пакінуў «Смаргонь»[10]. У пачатку 2025 году стаў футбалістам «Нівы»[11].
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць код]- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/vladislav_shubovich/
- ↑ https://www.transfermarkt.com/vladislav-shubovich/profil/spieler/668693
- ↑ https://teams.by/vladislav-shubovich/player-220660/
- ↑ Ряды команды пополнили четыре игрока (рас.) ФК «Граніт».
- ↑ Шубович и Сибилёв вернулись из аренды (рас.) ФК «Рух» Архівавана 25 студзеня 2021.
- ↑ НФК "Крумкачы" арендовал у "Руха" Шубовича (рас.) ФК «Крумкачы».
- ↑ "Крумкачы" покинули двое футболистов (рас.) Football.by.
- ↑ "Сморгонь" объявили о подписании контрактов с пятью игроками (рас.) Football.by.
- ↑ Шубович вернулся в "Сморгонь" (рас.)
- ↑ Владислав Шубович и Терентий Луцевич покинули "Сморгонь" (рас.)
- ↑ Шубович стал игроком "Нивы" (рас.). Football.by (2025-01-11). Праверана 2025-04-21 г.