Уладзіслаў Міцкевіч
Уладзіслаў Юзэф Міцкевіч | |
па-польску: Władysław Józef Mickiewicz | |
Уладзіслаў Міцкевіч | |
Герб «Порай» | |
Асабістыя зьвесткі | |
---|---|
Імя пры нараджэньні | Władysław Józef Mickiewicz |
Нарадзіўся | 23 чэрвеня 1838[2][3] Парыж, Францыя |
Памёр | 9 чэрвеня 1926[2][3] (87 гадоў) Парыж, Францыя |
Род | Міцкевічы |
Бацькі | Адам Міцкевіч Цэліна Міцкевіч (Шыманоўская) |
Жонка | Марыя Малеўская (1840 - 1932) |
Дзеці | Гелена Міцкевіч (24 сэрвеня 1864 - 1899), Марыя Міцкевіч[1] |
Літаратурная дзейнасьць | |
Род дзейнасьці | публіцыст |
Мова | француская мова і польская мова[3] |
Прэміі | |
Узнагароды | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Вікіцытатнік зьмяшчае збор цытатаў, датычных тэмы артыкула: |
Уладзіслаў Юзэф Міцкевіч (па-польску: Władysław Józef Mickiewicz; нар. 23 чэрвеня 1838, Парыж — памёр 9 чэрвеня 1926, Парыж) — польскі кнігар, бібліятэкар, публіцыст і дзеяч эміграцыі.
Біяграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Старэйшы сын і другое дзіця Адама Міцкевіча і Цэліны, народжанай Шыманоўская. У яго былі дзьве сястры Марыя і Гелена й тры браты: Юзэф, Аляксандар і Ян. У 1862 г. Уладзіслаў ажаніўся са сваёй блізкай стрыечнай сястрой Марыяй, народжанай Малеўская[4] (іх маці былі роднымі сёстрамі), дачкой Францішка Малеўскага[5].
У 1863 г. паўстаньня 1863—1864 гадоў удзельнічаў у экспэдыцыі ў Жамойцію[6].
У эміграцыі ён быў заснавальнікам эміграцыйнага часопіса «L’Espérance», які павінен быў абараняць справу народаў, якія знаходзіліся у няволі. Публікаваў пераклады польскай літаратуры, у тым ліку: Кнігі польскага пілігрымства(pl) яго бацькі, Улана(pl) Юзэфа Ігнацы Крашэўскага, фрагмэнты «Мэмарыялы старога шляхціца літоўскага» Генрыка Жэвускага, «Гісторыя Вацлава» Стэфана Гарчынскага і інш. Распаўсюджваў свой часопіс на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай і ў іншых краінах.
У 1864 ён заснаваў знакамітую ў той час Кнігарню Люксэмбурга, якая мела на мэце прапаганду польскіх твораў і польскіх твораў на францускай і польскай мовах. Яе галоўным пачынаньнем было стварэньне Польскай народнай бібліятэкі, узору для наступных польскіх выдавецтваў на эміграцыі.
У 1903 годзе ён заснаваў Музэй Адама Міцкевіча ў Парыжы, разьмешчаны ў будынку Польскай бібліятэкі на востраве Сэнт-Луі.
Падчас Першай сусьветнай вайны жыў у Швайцарыі, дзе ўдзельнічаў (у тым ліку зь Генрыкам Сянкевічам і Ігнацыем Масьціцкім) у працы Швайцарскага галоўнага камітэту дапамогі ахвярам вайны ў Польшчы.
19 кастрычніка 1924 г. у Парыжы ўзнагароджаны ганаровай граматай Польскага корпусу вэтэранаў і патройным Крыжам Мужнасьці[7].
Вонкавыя спасылкі
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- Władysław Mickiewicz — ambasador sprawy polskiej
- Władysław Mickiewicz, Pamiętniki, T. 1-3, Warszawa 1926—1933 (Лічбавая копія)
- Уладзіслаў Міцкевіч — публікацыі ў бібліятэцы Polona
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Z kraju. „Nowa Reforma”. Nr 9, s. 3, 14 stycznia 1927.
- ^ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #101471394 // Gemeinsame Normdatei (ням.) — 2012—2016.
- ^ а б в Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr (фр.): плятформа адкрытых зьвестак — 2011.
- ^ Józef Hen, Władysław Mickiewicz — syn wielkiego ojca
- ^ Słownik Mickiewiczowski, str. 99.
- ^ Rocznica urodzin syna Wieszcza. «Nowości Illustrowane». Nr 27, s. 2, 4 lipca 1908.
- ^ Odznaczenie Władysława Mickiewicza. «Nowości Illustrowane». Nr 44, s. 3, 1 listopada 1924.